Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманых абвінавачваюць у «распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў», а таксама каментарах і лайках у сацсетках і месэнджарах.

Напярэдадні паведамлялася пра затрыманне васьмі супрацоўнікаў музея. Сярод іх былы дырэктар установы Тамара Джумантаева і кандыдат філасофскіх навук Ігар Бортнік.
«У асноўным жанчын выпусцілі да вечара 29 сакавіка», — паведаміла @pozirkonline крыніца, якая пажадала застацца ананімнай.
Паводле яе словаў, Ігара Бортніка затрымалі на працы і выводзілі з будынка ў кайданках. Раніцай 30 сакавіка ён не з`явіўся на працы.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, затрыманых абвінавачваюць у «распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў», а таксама каментарах і лайках у сацсетках і месэнджарах, Бортнік знаходзіцца ў Наваполацкім цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
Таксама вядома пра затрыманні двух наваполацкіх фатографаў — Ігара Супраненкі і Кірыла Смалякова.
Супраненку затрымалі 29 сакавіка, як паведаміла крыніца, «па крымінальным артыкуле». Сілавікі патрабавалі ад фатографа выдаць ягоны фотаархіў.