У Нямеччыне правялі пілотнае даследаванне, закліканае ацаніць прысутнасць і бачнасць жанчын-аўтарак у СМІ. Вывучэнне было праведзенае ў межах шматгадовага даследчага праекта #countingwomen літаратурнай асацыяцыі AG DIVERSITÄT у супрацоўніцтве з аддзелам даследаванняў сродкаў масавай інфармацыі Універсітэта Ростак.
Ідэя правядзення такога вывучэння ўзнікла пасля круглага стала, скліканага міністрам культуры і СМІ Германіі. Сам жа праект #countingwomen накіраваны на збор дадзеных пра бачнасць жанчын-аўтарак у аглядах літаратуры, прысуджэнні літаратурных прэмій, выдавецкіх праграмах, школьных навучальных матэрыялах школ, таксама ў складзе журы і прысваенні стыпендый.
Самі даследчыкі мяркуюць, што вынікі праведзенай працы будуць не толькі апублікаваныя, але і ўлічаныя рознымі арганізацыямі, у тым ліку дзяржавай, у сваёй дзейнасці.
Што даследавалі эксперты
У 2018 годзе 45 добраахвотнікаў узялі 2036 аглядаў з 69 нямецкіх медый (друк, радыё, тэлебачанне) і прааналізавалі іх па пэўных зададзеных параметрах. Галоўныя пытанні былі:
-
Ці існуюць уяўныя адрозненні паміж прысутнасцю ў СМІ жанчын-аўтарак і аўтараў-мужчын?
-
Ці існуюць пэўныя функцыі, якія можна аднесці выключна да полу рэцэнзента?
-
Якія жанры праглядаюцца, у якой ступені і хто іх праглядае?
-
Ці існуюць нейкія адметнасці ў залежнасці ад гендарнага размеркавання (рэцэнзентаў і аўтараў)?
Рэзюмэ
Такім чынам даследчыкі прааналізавалі 2036 артыкулаў з 69 нямецкіх крыніц СМІ (друк, радыё і тэлебачанне). Аналіз быў і статыстычны, і сацыяльны. Сродкі масавай інфармацыі выбіраліся, каб найбольш рэпрэзентатыўна адлюстраваць нямецкую журналістыку. Аналіз паказаў, што жанчыны значна менш бачныя ў сродках масавай інфармацыі і на літаратурнай сцэне, чым мужчыны. Карацей кажучы, вось асноўныя вынікі:
Двое мужчын прыпадаюць на адну жанчыну
Ва ўсіх СМІ, за выключэннем жаночых часопісаў, аўтары-мужчыны прысутнічаюць часцей і прадстаўленыя больш разгорнута: дзве траціны рэцэнзаваных кніг складаліся мужчынамі. Гэтыя суадносіны "2 да 1" распаўсюджваецца на ўсе тыпы сродкаў масавай інфармацыі.
Мужчыны больш пішуць пра мужчын. А жанчыны? Яны таксама
Крытыку пішуць мужчыны і жанчыны ў прапорцыях 4 да 3. Акрамя таго, мужчыны пераважна пішуць пра творы мужчын: тры чвэрці ўсіх кніг, якія разглядаюцца мужчынамі, напісаныя аўтарамі-мужчынамі. З іншага боку, жанчыны звычайна разглядаюць творы і мужчын, і жанчын аднолькава.
Непрыдуманая і крымінальная літаратура: 5 рэцэнзій на творы аўтараў мужчын і 1 – на творы жанчын.
Непрапарцыйная ўвага крытыкаў-мужчын да мужчын-аўтараў існуе практычна ў кожным літаратурным жанры: у дыяпазоне дакументальнай літаратуры толькі кожная пятая кніга, якую разглядае мужчына, напісаная жанчынай. У крымінальнай літаратуры неадпаведнасць найбольш яскравая: не толькі саміх аўтараў-мужчын болей (76%) у параўнанні з жанчынамі, але і 82% мужчын пішуць рэцэнзіі ў гэтым жанры.
Больш месца для мужчын, якія пішуць пра мужчын
Агляды, складзеныя мужчынамі, значна больш падрабязныя, чым такія ж пра жанчын. Акрамя таго, крытыкі даюць больш месца творам мужчынскіх аўтараў. У выніку бачнасць аўтараў-мужчын павялічылася. Таму ў дыяпазоне крымінальнай літаратуры зноў будзе выяўлены дысбаланс.
Мужчыны больш бачныя на ТБ. Толькі на радыё жанчыны маюць больш чутнасці
Калі казаць пра тэлебачанне, то можна заўважыць прыкметна большую наяўнасць аўтараў-мужчын: у той час як на агляд жаночых твораў траціцца 580 секунд, мужчынскія аглядаюцца 931 секунду. Аднак у дыяпазоне радыёвяшчання, хаця творы жанчын і разглядаліся радзей, агляды былі больш працяглымі па часе.
Выснова: аўтары і крытыкі-мужчыны пераважаюць на сцэне літаратурных аглядаў: дзве траціны ўсіх рэцэнзій асвятляюць творы аўтараў-мужчын. Мужчыны ў асноўным пішуць пра мужчын і даюць значна большае месца для агляду іх творчасці. Толькі жанр дзіцячай і моладзевай літаратуры выглядае збалансаваным. А ў такіх жанрах, як непрыдуманая літаратура і крымінальная, якія лічацца больш інтэлектуальнымі альбо "мужчынскімі", дамінуюць выключна мужчыны.
Вынікі прадстаўленага пілотнага даследавання складуць аснову для больш глыбокага гендарнага аналізу літаратурнага ландшафту. Атрыманыя дадзеныя будуць правераныя ў межах поўнага апытання на працягу больш доўгага перыяду і, напрыклад, будуць параўнаныя з кнігамі, выдадзенымі ў перыяд апытання.
Гэтае і будучыя даследаванні будуць прадстаўленыя на www.frauenzählen.de і на англійскай мове на www.counting-women.com.