Міністэрства аховы здароўя апублікавала афіцыйную статыстыку па COVID-19 на 10 красавіка

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала свежую афіцыйную статыстыку па распаўсюджванні каронавіруса ў краіне.


Па стане на 10 красавіка ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана 334 863 выпадкі COVID-19, памерлі ад інфекцыі 2 344 пацыента.

За апошнія суткі выявілі 1 433 новыя выпадкі, памерлі 10 чалавек.

Паводле афіцыйных звестак, за ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў краіне было праведзена больш за 5,5 мільёнаў тэстаў і 18 718 за мінулыя суткі.