Абвешчаны конкурс на падтрымку праектаў арганізацый і ініцыятыў «Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі»

Праграма «Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі» прапануе падтрымку арганізацыям і ініцыятывам для рэалізацыі праектаў, накіраваных на ўзмацненне ролі грамадзянскай супольнасці Беларусі ў прасоўванні і абароне інтарэсаў грамадзян.

CS4B.png

Праекты павінны адпавядаць наступным тэматычным прыярытэтам: грамадзянская супольнасць і мясцовае самакіраванне; маніторынг дзеянняў дзяржавы грамадзянскай супольнасцю; развіццё чалавечага патэнцыялу (уключна культуру і грамадзянскую адукацыю); бізнес-асяроддзе; экалогія і зялёная эканоміка.

Заяўкі, дасланыя не пазней за 10 студзеня 2021, будуць разгледжаны ў першую чаргу, а ўхваленыя праекты змогуць пачаць працу ўжо ў лютым. Далей заяўкі будуць прымацца і разглядацца на сталай аснове. Для мікрагрантаў памер падтрымкі складзе ад 1 да 5 тысяч еўра, для мінігрантаў — ад 5 да 15 тысяч еўра. Працягласць праектаў не павінна перавышаць 12 месяцаў.

З дадатковай інфармацыяй, формамі заявак, адукацыйнымі матэрыяламі і адказамі на часта задаваныя пытанні можна пазнаёміцца на сайце праграмы www.cs4b.info.

Паводле арганізатараў