27 чэрвеня прайшла прэзентацыя лімітаванай серыі піва «Крыніца Прэмiум» «Легенды Менску». У сувязі з юбілеем сталіцы часова змяніўся дызайн бляшанкі. На ўпакоўцы з’явіліся легенды ў выглядзе трох графічных вобразаў. У мерапрыемстве, што прайшло ў «Чырвоным дворыку», узялі ўдзел мінчане, якія ўжо цяпер робяць сучаснасць і будучыню горада лепшай сваімі рукамі.
У гонар юбілею Мінска «Крыніца» распрацавала нестандартную аўтарскую ўпакоўку для піва «Крыніца Прэмiум» (гатунак варыцца па традыцыйнай рэцэптуры з працяглым працэсам выспявання). У кампаніі ўпэўненыя, што будучыня будуецца на гісторыі. Менавіта таму, убіраючы ў сябе ўсе самыя цікавыя сучасныя тэндэнцыі гарадскога жыцця, піваварны завод не забываецца на мінулае.
«Легенды Менску» — гэта тры ўпакоўкі з найбольш вядомымі мінскімі легендамі: пра Менеска — заснавальніка Мінска («Каменныя млына Менеска»), Белую Пані Ядвігу Любанскую («Таямніцы Лошыцкай сядзібы») і прывід мэра ў гарадской ратушы («Прывід мясцовай ратушы»). Кожную з легенд можна прачытаць на бляшанцы. Тэксты ствараюць адчуванне, быццам гісторыі расказаныя кімсьці з гараджан.
Дызайн-канцэпцыю ўпакоўкі распрацаваў Дзяніс Серабракоў. Для кожнай легенды былі створаныя ўнікальныя графічныя вобразы і спецыяльна спраектаваны шрыфт, які аб’яднаў графіку і змест гісторый. Усё гэта стварае ўражанне матэрыяльных сведчанняў мінулага.
«Нам заўсёды была цікавая гісторыя нашага горада, працэс яго развіцця, — кажа генеральны дырэктар кампаніі «Крыніца» Аляксандр Кіжук. — Таму мы хацелі зрабіць камплімент гораду. Мы ўпэўненыя, што кожнаму гораду важныя яго легенды. Гісторыі, якія перадаюцца з вуснаў у вусны і ствараюць асаблівы і непаўторны шарм. Сучасны Мінск хутка развіваецца. І важна, што да гэтага прыклалі руку самі гараджане, якія не пасіўна чакаюць зменаў, а актыўна праяўляюць сябе ў гарадскім жыцці».
Прэзентацыя «Легенд Менску» прайшла ў сэрцы горада — у поўным гісторыі ўтульным «Чырвоным дворыку» на вуліцы Рэвалюцыйнай, які так празвалі самі гараджане. Цяпер гэта адзін з цэнтраў культурнага жыцця сталіцы. Тут праходзяць канцэрты, модныя паказы, танцавальныя вечары і г.д.
У межах прэзентацыі прайшло ток-шоу з удзелам Юрыя Таўбкіна (архітэктар, мастак і саарганізатар Minsk Design Week), Захара Дудзінскага (арт-менеджар Джазавых вечароў ля Ратушы 2013–2016 і многіх іншых буйных культурных падзей) і Ільі Прохарава (саўладальнік крафтавай пякарні Brø Bakery). Усе яны — гараджане, якія робяць Мінск лепшым, цікавейшым і прывабнейшым.
У межах прэзентацыі ў «Чырвоным дворыку» на адкрытым паветры была паказаная выстава фатографа Паўла Паташнікава пра Мінск з вышыні птушынага палёту падчас заходаў, світанняў, ноччу і днём.
Як і большасць свядомых гараджан, кампанія «Крыніца» задумваецца пра мінулае свайго горада, актыўна стварае сваю сучаснасць і будучыню. Завод імкнецца не толькі быць датычным да важных гарадскіх зменаў, але і ініцыяваць іх, ствараць інфармацыйныя нагоды і падымаць важныя для сталіцы тэмы. Спрыяць развіццю горада і пазітыўна змяняцца разам з ім. З году ў год Мінск робіцца ўсё лепшым для гараджан і прывабнейшым для турыстаў — не без удзелу актыўных мінчан, якія ствараюць уласныя незвычайныя бізнесы, цікавыя культурныя мерапрыемствы, сацыяльна важныя праекты.