Супрацоўнікі абласной бібліятэкі імя М. Горкага падрыхтавалі да друку трэці выпуск “Берасцейскіх кнігазбораў”. Кніга абапіраецца на матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыіі, якая была прысвечана 450-гадоваму юбілею шэдэўра беларускага кнігадрукавання, Берасцейскай (альбо Радзівілаўскай) Бібліі (1563 год).
Выданне пачынаецца публікацыяй факсімільнага арыгінала і беларускага перакладу “Прадмовы” Мікалая Радзівіла да Брэсцкай Бібліі. Астатнія матэрыялы зборніка падзелены на два раздзелы. У першым змяшчаюцца артыкулы на тэму Бібліі, у другім – па гісторыі культуры Брэстчыны ад часоў заснавання горада. Рабочымі мовамі мінулагодняй канферэнцыі былі беларуская, польская, руская і ўкраінская, адпаведна матэрыялы друкуюцца на гэтых мовах. Плануецца, што кніга пабачыць свет у канцы гэтага года альбо ў студзені наступнага.
Юрась Рубашэўскі, vb.by
Тэгі: Берасцейшчына