• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.02.2017 | Літаратура

Да міжнароднага кніжнага кірмашу выйшаў шэраг бестселераў

knihi_janushkevich

Ад серады, 8 лютага, у сталічным павільёне БелЭкспа пачынае працу міжнародны кніжны выстава-кірмаш. Выдавецтва “Янушкевіч” да гэтай падзеі выдала шэраг навінак. У тым ліку ў папяровым выглядзе выйшла кніга Уладзіміра Садоўскага “1813”, якая ўжо тры месяцы застаецца ў лідарах па выніках продажаў е-кніг на kniharnia.by.

1. Фларыян Чарнышэвіч “Надбярэзінцы”.

Найбольш вядомы твор Фларыяна Чарнышэвіча, польскага пісьменніка, які паходзіў з Беларусі. Гэтая авантурна-меладраматычная эпапея апавядае пра драматычны лёс жыхароў шляхецкіх засценкаў на землях паміж Бярэзінай і Дняпром у 1911–1920 гадах. Раман Чарнышэвіча атрымаў высокія, узнёслыя водгукі ад польскіх інтэлектуалаў на эміграцыі. Нобелеўскі лаўрэат Чэслаў Мілаш ставіў «Надбярэзінцаў» у адзін шэраг з «Панам Тадэвушам» Адама Міцкевіча і «Патопам» Генрыка Сянкевіча, а Міхал Крыспін Паўлікоўскі называў твор Чарнышэвіча «эпасам засцянковай шляхты», наўпрост параўноўваючы яго па сіле гучання з «Ціхім Донам» Міхаіла Шолахава.

2. Кнут Гамсун “Голад”.

У кнігу нарвежскага пісьменніка-набеліста Кнута Гамсуна (1859-1952) увайшлі тры сусветна вядомыя раманы. «Голад» — гісторыя маладога валацугі, чыя свядомасць спазнае страшэнную метамарфозу ад галоднага існавання. Гэты наватарскі твор прынёс аўтару еўрапейскую вядомасць. «Пан» — лірычны аповед пра веліч прыроды і трагедыю неўзаемнага кахання, у якім спалучыліся скандынаўскія сентыментальнасць і нянавісць, дзівацтвы і пакуты, а фонам з’яўляецца суровая прыгажосць паўночнага ўзбярэжжа. «Вікторыя» — праніклівы раман пра чуллівае і пяшчотнае каханне, якое суправаджаюць гонар і годнасць, хвароба і смерць…

«Як сучасны псіхолаг, я павінен раскрыць і даследаваць душу. Я павінен даследаваць яе ўздоўж і ўпоперак, з кожнага пункту гледжання, трапіць у самыя патаемныя глыбіні», — характарызаваў Гамсун сваю творчасць.

3. Людміла Рублеўская “Дагератып”.

Гісторыка-прыгодніцкі раман Людмілы Рублеўскай «Дагератып» мае незвычайную структуру: дзеянне Кнігі знешняга кола перацякае ў Кнігу ўнутранага кола, з сучаснасці ў мінулае з непаўторнай атмасферай дэкадансу. Два зрэзы ў часе непарыўна звязаныя між сабою.

Перад чытачом паўстаюць загадкавыя падзеі канца XIX стагоддзя. Уладальнікі новамоднага фотаатэлье ў правінцыйным беларускім мястэчку, прыгажуня Багуслава і яе бацька Варакса Ніхель, выпраўляюцца фатаграфаваць этнаграфічную калекцыю ў злавесны маёнтак Жухавічы, гаспадара якога лічаць ваўкалакам. Далейшыя падзеі прымаюць самы нечаканы абарот.

4.Уладзімір Садоўскі “1813”.

Першы зомбі-хорар па-беларуску!

Дзеянне навэлы адбываецца ў 1813 годзе ў апошнія дні зімы. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца госць са сталіцы. Міхал Клеафас Агінскі — дыпламат, кампазітар, а цяпер сенатар Расійскай Імперыі — прыязджае пагасцяваць да свайго дзядзькі ў фамільны замак ля Маладзечна. З надыходам адлігі ў наваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца незразумелыя рэчы: забітыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і нападаюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе хадзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага, як зноў узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края…

Кніга тры месяцы трымаецца ў лідарах па выніках продажаў е-кніг на kniharnia.by.

5. Кацярына Мядзведзева “Разламашкі Майстра Люфта”.

Незвычайная і вельмі цікавая кніга казачных аповесцяў і апавяданняў берасцейскай пісьменніцы. Гэта дзівоснае спалучэнне ангельскай стылістыкі і славянскага фальклору. Выдатна падыходзіць для чытання ў любым узросце – гэта так званыя “казкі для дарослых”, вельмі папулярны трэнд у сучаснай еўрапейскай літаратуры. Кнігу К. Мядзведзевай ужо заслужана ацанілі чытачы і крытыкі – яшчэ ў фармаце е-кнігі яна стала фіналістам прэстыжнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ў 2016 годзе ў намінацыі “Проза”.

6. Людміла Шчэрба “Урб@н.М. Адзін дзень не майго жыцця”.

Падзеі рамана Людмілы Шчэрба адбываюцца ў 1642–1654 гг. і ў 2012–2014 гг. У горадзе М. сустракаюцца героі нашага часу – Макс і Ганна, і ўсе іх прыгоды пачынаюцца з… яблыка. Аўтар прапаноўвае некалькі варыянтаў развіцця сітуацыі: у нашым часе, у вайну 1654–1667 гг. і ў біблейныя часы, – аднак раман цалкам інтэрактыўны, і вы можаце стварыць свой. Героі выяўляюць, што ў іх сем’ях захоўваюцца старонкі Баркалабаўскага летапісу, а якія загадкі тоіць гэты гістарычны дакумент? Ці будуць Макс і Ганна разам у якім-небудзь з іх жыццяў?

Для аматараў эстэцкіх аповедаў, прыхільнікаў постмадэрнізму, ахвотнікаў да любоўных гістарычных і негістарычных раманаў, заўзятараў філасофскай прозы.

***

На гэтым стэндзе выдавецтва “Янушкевіч” адбудуцца  аўтограф-сесіі Уладзіміра Садоўскага (10 лютага, пятніца, а 16.00 і 11 лютага, субота, а 13.00), Людмілы Рублеўскай (11лютага а 11.00), Людмілы Шчэрба (12 лютага, нядзеля, а 12.00).

Міжнарожны кніжны кірмаш пройдзе 8 па 12 лютага на пр. Пераможцаў, 14. Усе навінкі можна будзе набыць на асобныя стэндзе выдавецтве (направа ад уваходу, насупраць стэнда Пасольства Польшчы).

mapa_vystava

Даезд з боку пр. Пераможцаў на аўтобусах 1, 29, 44, 69, 91, 119 С, 136, тралейбусах 77, 39 (прыпынак «Плошча Дзяржаўнага Сцяга»). З боку вул. Арлоўскай — аўтобус 133, тралейбусы 33,38,54, 55 (прыпынак «Выставачны павільён»).

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип