Да палескай мяжы з Антонам Астаповічам

У межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі” Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць усіх ахвотных ў сяброўскае падарожжа ”Да палескай мяжы”, якое адбудзецца 27 лютага 2011 г.

У праграме падарожжа візіт у:
Паўлінава – сядзібна-паркавы комплекс Бохвіцаў друг. пал. 19 – пач. 20 стст.
Ястрэмбль – палацава-паркавы комплекс Катлубаяў друг. пал. 19 ст.
Мілавіды – мемарыял у гонар бітвы 1863 г., паштовая станцыя сяр. 19 ст., царква Св. Сяргея Раданежскага друг. пал. 19 ст.
Крывошын – Пакроўская царква (былы езуіцкі касцёл) 1740 г.
Ліпск – касцёл Найсв. Марыі Панны пач. 20 ст.
Грушаўка – сядзібна-паркавы комплекс і фамільная ўсыпальніца Рэйтанаў. 18 – пач. 20 стст.
Мядзведзічы – Петрапаўлаўскі касцёл 1908 г., капліца 1861 г., будынак школы 1920-х гг.
Савейкі – палацава-паркавы комплекс сяр. 19 – пач. 20 стст.

Кантакты: +375 29 111 73 32
+375 17 262 73 43

Падрабязней на https://pomniki.budzma.org/vandrowki/da-palyeskay-myazhy