Дадатковы набор на бакалаўрскія і магістарскія праграмы ЕГУ у Вільні. Заяўкі да 12 жніўня

У жніўні 2017 года Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) у Вільні адкрывае яшчэ адну магчымасць паступлення для абітурыентаў, якія жадаюць атрымаць гуманітарную адукацыю ў традыцыі вольных навук і мастацтваў (liberal arts).

EHU_photo

25 ліпеня ЕГУ пачынае дадатковы набор абітурыентаў, якія паступаюць на бакалаўрскія і магістарскія праграмы.

У межах дадатковага набора ЕГУ прапаноўвае абітурыентам тры бакалаўрскіх праграмы вочнай і дыстанцыйнай формы навучання: «Культурная спадчына і турызм»«Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза»«Сусветная палітыка і эканоміка», а таксама 3 магістарскіх праграмы: «Публічная палітыка»«Культурныя даследванні»(спецыялізацыі: Крытычныя гарадскія даследванні, Візуальныя і культурныя даследванні, Гендарныя даследванні), «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза». Навучальныя праграмы ЕГУ накіраваныя на развіццё крытычнага мыслення і крэатыўнасці, а таксама фармаванне паглыбленых ведаў па абранай спецыяльнасці.

Увага! Электронныя анкеты абітурыентаў бакалаўрскіх і магістарскіх праграм прымаюцца да 12 жніўня.

У межах Прыёмнай кампаніі абітурыенты бакалаўрыята мусяць здаць уступныя іспыты па эсэ і замежнай мове, а таксама прайсці сумоўе з Прыёмнай камісіяй.

Іспыты адбудуцца ў цэнтры «Прапілеі» у Мінску 10 жніўня (эсэ) і 11 жніўня (УМТ). Зарэгістравацца на іспыты можна да 9 жніўня.

Абітурыенты магістарскіх праграм прымуць удзел у анлайн-іспыце па англійскай мове 11 жніўня.

Сумоўе адбудзецца 16 жніўня ў анлайн-фармаце для усіх абітурыентаў. Рэгістрацыя на анлайн-іспыт па англійскай мове пройдзе да 9 жніўня.

Як падрыхтавацца?

9 жніўня ў цэнтры «Прапілеі» у Мінску пройдзе адмысловы варкшоп для абітурыентаў бакалаўрскіх і магістарскіх праграм «Як стаць студэнтам ЕГУ?». Падчас варкшопа разам з абітурыентамі бакалаўрскіх праграм мы разглядзім:

  • Асаблівасці іспытаў па эсэ і замежнай мове
  • Патрабаванні да абітурыентаў бакалаўрыята
  • Правіла запаўнення анкеты абітурыента
  • Пытанні пра сумоўе, залічэнне, візавай падтрымцы і інтэрнаце

Абітурыенты магістарскіх праграм даведаюцца пра:

  • Напісанне паспяховага даследчага праекта
  • Патрабаванні да абітурыентаў магістратуры

Зарэгістравацца на ўдзел у варкшопе можна да 8 жніўня.

Іншыя магчымасці

Прыём дакумантаў у дактарантуру ЕГУ па накірунку «Філасофія» адбываецца да 21 верасня.

Прыём дакумантаў на Курсы падрыхтоўчага года ЕГУ у Вільні і Мінску адбываецца да 9 верасня.

Кантактная асоба для прадстаўнікоў медыя: Максімас Мілта, maksimas.milta@ehu.lt, +370 602 65149

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт – прыватны, некамерцыйны ўніверсітэт, заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе. Пасля гвалтоўнага закрыцця беларускімі ўладамі ў 2004 годзе ЕГУ працягнуў сваю працу ў Вільні. З’яўляючыся адзіным беларускім універсітэтам, які функцыянуе ў атмасферы акадэмічных вольнасцяў, ён дазваляе атрымаць адукацыю амаль 900 студэнтам, пераважна з Беларусі. ЕГУ прапануе магчымасці навучання на бакалаўрскіх, магістарскіх і доктарскіх праграмах, спрыяе прасоўванню навуковай дзейнасці ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук.