• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.03.2022 | Грамадства Спорт

Сяргей Далідовіч: «Стараюся размаўляць толькі на беларускай мове»

Вядомы беларускі лыжнік, які ўдзельнічаў у сямі Алімпіядах, распавёў «Народнай Волі» пра тое, як яго сям’я адаптавалася ў Польшчы.


ДАЛІДОВІЧ.png

Нагадаем: пасля выбараў 2020 года Сяргей Далідовіч неаднаразова выказваўся супраць гвалту, падпісаў ліст за сумленныя выбары, абараняў нацыянальную сімволіку. Усё гэта, відаць, зрыкашэціла па яго дачцэ Дар’і, якая таксама займаецца лыжнымі гонкамі. Федэрацыя зрабіла ёй «падарунак» пад Новы год — адхіліла на год ад спаборніцтваў.

«Якія падставы? — абураўся Сяргей. — Маўляў, шпурляла прызы на спаборніцтвах, паводзіла сябе неадпаведным для спартсмена чынам. А справа была такая. На мінскім кубку па лыжаролерах у кастрычніку мінулага года дачка заняла першае месца. Праходзіць узнагароджванне, Дар’і замест прыза за першае месца, якое яна рэальна заняла, даюць толькі за трэцяе. Маўляў, не хапіла прызоў. Відаць, такое дробнае паскудства з боку спартыўных функцыянераў, каб прынізіць юную спартсменку. Паказаць, хто ў доме гаспадар.

Даша не захацела прымаць такі прыз, таму падышла да арганізатараў і вярнула ім гэты спартыўны трафей. Тыя ў рукі браць прыз не захацелі, таму дачка проста паставіла яго на снег і пайшла.

Гэта бачылі ўсе — і прысутныя, і я, і мая жонка. Ніякага скандалу і шпурляння прызоў там не было і блізка. Але ў рэшце рэшт сітуацыю павярнулі зусім у іншы бок».

Спартсмен не выключаў, што магчымы варыянт пераезду ў іншую краіну, каб дачка магла далей трэніравацца і выступаць на спаборніцтвах. І месяц таму сям’я Далідовічаў з’ехала ў Польшчу. Як ім там жывецца зараз?

— Я ўжо казаў, што перад ад’ездам у Беларусі давялося прадаць увесь інвентар Дашы, — кажа Сяргей Далідовіч. — Разумеючы, што жыць давядзецца на новым месцы, у Беларусі прадаў таксама і аўтамабіль. Па сутнасці, ехалі ў нікуды, нават не рыхтавалі глебу для пераезду.

— Дзе вы зараз жывяце?

— Былі ў Варшаве, але затым пераехалі ў Закапане. Тут усё-такі горы, снег, умовы, каб трэніравацца. Як быццам вызначыліся, што тут Дар’я будзе займацца ў спартыўнай школе. Мясцовая федэрацыя біятлона абяцала дапамагчы.

Напэўна, і мы з жонкай будзем спрабаваць знайсці для сябе нейкую працу па сваім профілі, але пакуль не працуем. Яшчэ ж дакументы афармляюцца пасля пераезду.

— Даша пакуль не трэніруецца?

— 14 сакавіка яна толькі пайшла ў спартыўную школу-інтэрнат, але і я з ёй праводжу трэніроўкі. Акрамя таго, ёй давядзецца ў Польшчы яшчэ два гады адвучыцца, бо не паспела ў Беларусі школу скончыць. А дыстанцыйнага навучання тут няма.

— У бытавым плане няма складанасцяў?

— Скажам так: складанасцяў няма, калі ў вас ёсць грошы. А мы, як ужо казаў, пакуль яшчэ не маем сталага месца працы.

— Як адаптаваліся на новым месцы?

— У гэтым плане ўсё нармальна. Спіцца добра. Праўда, заўважыў, што з Польшчы беларускія навіны ўспрымаюцца інакш, не так, як дома.

— Кажуць, што пасля таго, як пачалася вайна ва Украіне, за мяжой змянілася стаўленне мясцовага насельніцтва і ўлад да беларусаў. Вы на сабе гэта адчуваеце?

— Не адчуваю. Усе ставяцца нармальна, а я стараюся размаўляць толькі на беларускай мове. Ды і ведаюць многія, што мы таксама пераехалі ў Польшчу з Беларусі не ад добрага жыцця. І таксама лічымся як бы бежанцамі.


«Народная Воля»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»

Галоўны рэдактар газеты «Беларусы і рынак» Андрэй Александровіч выйшаў з КДБ пасля допыту. Ён пад падпіскай аб неразгалошванні....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»

Насту Карнацкую, якую затрымалі разам з выдаўцом Андрэем Янушкевічам 16 траўня падчас візіту сілавікоў у кнігарню...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі

З’явіўся новы рэліз праекта «Малус» — серыі мастацкіх падкаст пастановак па літаратурных тэкстах пісьменніка Стаселька...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»

Раніцай 18 траўня КДБ затрыманыя дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых і бухгалтарка выдання Юлія...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»
    Грамадства
    Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»
    Літаратура
    «Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі
    Грамадства
    Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»
    Культура Грамадства Музыка
    Песні Аляксандра Кулінковіча па-беларуску. Падборка да дня народзінаў музыкі
    Грамадства Музыка Літаратура
    «Легенда гарадзенскага панк-року, арганізатар сапраўднага музычнага фэсту, стваральнік арыгінальнага выдавецтва». Музыка Алесь Дзянісаў пра выдаўца Андрэя Янушкевіча
    Грамадства Літаратура
    Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» прызнаны экстрэмісцкім
    Грамадства
    У Гродне з’явіцца скульптура «Генерал Карбышаў у глыбе лёду». Яе ўсталююць у СШ № 15
    Грамадства Літаратура
    Беларускі кашмар і літаратурныя сны Франца Кафкі. Новы ролік ад Андрэя Хадановіча
    Музыка Беларусы свету
    Чарговая адмена канцэрту «Би-2» у Расіі. Цяпер у Піцеры
    Грамадства
    Падлеткі vs.сістэма. Як супрацьстаяць адміністрацыйнаму свавольству ў школе
    Грамадства
    Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    Гісторыя Літаратура
    Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі
    Музыка
    «Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару
    Грамадства Грамадскі сектар
    Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Афіша

  • 18.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Канцэрт да 50-годдзя Аляксандра Кулінковіча ў Варшаве

  • 18.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 18.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 18.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 18.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 18.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 18.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 18.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • Ад улад нават вянка не было…
    • «У мяне толькі адна радзіма, і гэта Украіна». Ці проста быць украінкай у Расіі
    • Васіль Быкаў: «Я лічу нацыяналізм выратавальнай ідэалогіяй»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM