Выстава «Шэдэўры беларускай зімы» ў Мінску

24.12.2025 - 10.02.2026 11:00 - 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3) Бясплатнае

У палацы мастацтваў пачала працу выстава «Шэдэўры беларускай зімы. Творы знакамітых мастакоў ХХ стагоддзя».


Зіма ў нашай культуры - не проста змена сезону, а асаблівы феномен, напоўнены глыбінёй і энергіяй: ад ціхай моцы снежных прастораў да бурнай прыгажосці завей і марозных раніц. Прыходзьце паглыбіцца ў мастацкае падарожжа па заснежаных прасторах Беларусі праз творы такіх майстроў, як В. Цвірка, М. Сеўрук, Л. Шчамялёў, П. Масленнікаў, А. Бархаткоў, М. Кірэеў і іншых.

Выстава з фондаў Беларускага саюза мастакоў - квінтэсенцыя лірычнага і эпічнага ўспрымання зімы ў айчынным мастацтве.

Выстава працуе па 10 лютага.


Вам можа быць цікава

Масленіца ў Лондане

15.02.2026 (14:00 - 17:00) Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Road)

Валянцінкавы канцэрт у Варшаве (18+)

20.02.2026 (19:00 - 21:00) Беларускі Маладзевы Хаб (Dożynkowa 6a,)

Масленіца ў Таронта

21.02.2026 (17:30 - 19:30) 524 St Clarens Ave (524 St Clarens Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ