Далучайся да RADA MARKET у Брэсце!

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” пачынае падрыхтоўку да кірмаша RADA MARKET і запрашае прадстаўнікоў і прадстаўніц мінскіх некамерцыйных моладзевых арганізацый і ініцыятыў да ўдзелу!

Летась RADA MARKET у Віцебску сабраў больш за 150 удзельнікаў і ўдзельніц, якія пазнаёміліся як з мінскімі, так і мясцовымі арганізацыямі і ініцыятывамі. Вы можаце даведацца і ўзгадаць, як гэта было тут.

27 кастрычніка 2018 года магчымасць падзяліцца сваімі гісторыямі поспеху і правесці адукацыйныя лекцыi ці майстар-класы “РАДА” прапануе для брэсцкай аўдыторыі.

Калі вам ёсць, што распавесці, – запоўніце, калі ласка, форму тут.

Дэдлайн для мінскіх арганізацый і ініцыятыў – 1 кастрычніка 2018 года.

З пытаннямі наконт удзелу ў RADA MARKET можна звяртацца на электронную пошту info@rada.fm.

Паводле арганізатараў