Прызначана дата суда над экс-кіраўніком «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Фіктарам Фенчуком

Палітзняволенага пачнуць судзіць 6 траўня ў судзе Маскоўскага раёна Мінску.


1_54.jpg

Фенчука абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Згодна з матэрыяламі справы, пра якія распавёў Следчы камітэт Беларусі «Фянчук блакаваў рух транспарта на праезнай частцы і выкрыкваў розныя лозунгі. Падчас расследавання выяўлена яшчэ пяць аналагічных эпізодаў, здзейсненых ім».

Былога кіраўніка закрытай уладамі Беларусі грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Віктара Фенчука затрымалі пасля вобшуку ў мінскім офісе арганізацыі 31 жніўня 2021 года.

Адразу яго пакаралі «суткамі» па адміністрацыйнай справе, а потым прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 КК.

19 сакавіка 2022 года Вярхоўны суд ліквідаваў «Ахову птушак Бацькаўшчыны» за «экстрэмісцкую дзейнасць».

Падтрымаць палітвязня можна лістамі і паштоўкамі на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1, Віктару Аляксандравічу Фенчуку.