Абвешчаны даты правядзення фестывалю Tutaka — 2025. Арганізатары запрашаюць далучыцца ўсіх жадаючых да правядзення актыўнасцей

Фестываль Tutaka — гэта ўнікальная падзея, якая аб’ядноўвае беларускую культуру, грамадства і актывізм. А таксама гэта ўнікальная магчымасць для кожнага падзяліцца сваім вопытам і стаць часткай вялікага беларускага руху. Сёлета фестываль пройдзе з 10 па 13 ліпеня ў маляўнічым месцы Барык каля Гарадка на Падляшшы.

Tutaka

Арганізатары запрашаюць жадаючых далучыцца да фестывалю Tutaka 2025 і стаць часткай гэтага ўнікальнага мерапрыемства!

Як далучыцца са сваёй актыўнасцю?

  • Падзяліцеся сваімі ведамі! Калі ў вас ёсць ідэя для майстар-класа, лекцыі, дыскусіі ці іншай актыўнасці, запоўніце, калі ласка, форму.
  • Станьце часткай творчай каманды! Фестываль Tutaka шукае цікавыя, натхняльныя і карысныя фарматы для ўдзельнікаў фестывалю
  • Дапамажыце стварыць разнастайную праграму, каб яна максімальна адлюстроўвала інтарэсы аўдыторыі.

Дэдлайн падачы заявак — 10.06.2025 года.