Новая кропка на мапе беларускай нацыянальнай памяці можа зʼявіцца ў Кіеве. З заяўленых 2500 еўра ўжо сабралі болей за 2100.
Кіеўскі «Free Belarus Center» і Беларускі фонд культурнай салідарнасці запусціў збор на мемарыяльную дошку консульства БНР у Кіеве. У свеце існуе даволі шмат беларускіх кропак прыцягнення, па якіх можна прасачыць перакрыжаванне гістарычных ліній у адносінах Беларусі з сусветам. Адным з такіх цікавых месцаў з’яўляецца будынак па вуліцы Багдана Хмяльніцкага, 42 у Кіеве, дзе з чэрвеня па лістапад 1918 года размяшчалася генеральнае консульства Беларускай Народнай Рэспублікі.
Менавіта суседняя Украіна, а дакладней Украінская Народная Рэспубліка, першай на той момант прызнала незалежнасць БНР. З таго часу гісторыя абедзвюх краін развівалася па даволі падобным сцэнары: першыя парасткі суверэнітэту былі задушаныя савецкай уладай, абодва народы пакутавалі ад рэпрэсій і палітыкі дэнацыяналізацыі, а пасля развалу Саюзу пачалі нанова разбудоўваць сваю дзяржаўнасць.
Падтрымаць праект можна тут.