Выйшла другая частка аўдыёкнігі «Чытанка для маленькіх»

На ютуб-канале «Будзьма» выйшла другая частка аўдыёкнігі «Чытанка для маленькіх».


78.jpg

Укладальнікі кнігі — вядомыя знаўцы беларускай мовы Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі.

Казкі і вершы на роднай мове для дзетак дашкольнага ўзросту агучылі Аня Хітрык і Павел Харланчук.


У «Чытанцы» сабраныя народныя, а таксама аўтарскія вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў.

Чытайце па тэме: Падарунак для дзетак ад «Будзьма». Відэакніга-чытанка для маленькіх па-беларуску