Як жыць, калі застаўся без Радзімы? Юры Дудзь зняў фільм пра беларусаў, якія вымушаныя жыць за мяжой

26.01.2022

У папулярнага расійскага блогера Юрыя Дудзя выйшаў ролік пра беларусаў, якія з’ехалі за мяжу пасля пратэстаў 2020 года. Журналіст раскрывае тэму вымушанай эміграцыі беларусаў.


Сярод герояў фільма — Сяргей Чалы, Мікіта Мелказёраў, Руслан Кулевіч і іншыя вядомыя асобы, а таксама простыя беларусы, якія вымушана з’ехалі з краіны.