• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.08.2016 | Гісторыя

Два браты са спадчыны Сіроткі

Падаецца між касцёлам Святога Мікалая ў Міры і замкам Радзівілаў у Нясвіжы няма нічога агульнага, але гэта толькі на першы погляд. На самой справе гэтыя два розныя па прызначэнні і памерах помнікі архітэктуры маюць шмат агульнага і цікавага.

niazviz

Па-першае, абодва стварэнні былі пабудаваныя амаль у адзіны час. Будаўніцтва палаца доўжылася з 1583 года  да пачатку XVIІ ст., а касцёл двойчы паўставаў (на пачатак драўляны, потым быў перабудаваны ў мураваны) з 1587 па 1605.

Дакладна вядома, што архітэктурны праект святыні належаў вядомаму італьянскаму архітэктару Джавані Марыё Бернардоні. Хто выканаў праект Нясвіжскага замка не высветлена, але хутчэй за ўсё гэта быў усё той жа італійскі майстар, які доўгі час працаваў у Радзівілаў. Яго аўтарству таксама належыць і знакаміты, дарэчы першы барочны ў свеце, касцёл Божага цела ў Нясвіжы. Такім чынам дойлід таксама з’яўляецца сувязной кропкай, якая яднае такія розныя палац касцёл.

Але самым асноўным, што аб’ядноўвае Касцёл Святога Мікалая ў Міры і рэзідэнцыю Радзівілаў у Нясвіжы – гэта Мікалай Крыштаф Радзівіл па мянушцы Сіротка, вядомы дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мецэнат і пісьменнік. Па адной з версій кіраўніцтвам Мірскага касцёла магнат займаўся асабіста. Магчыма з гэтай прычыны патронам святыні стаў Святы Мікалай.

І гэта не здарма, бо жыццё Мікалая Сіроткі ў нечым было прыкладам ахвярнасці і адданасці добрым людзям, справе адраджэння і развіцця роднай зямлі. Ён актыўна фундаваў касцёлы, замкі, кляштары і шпіталі ў Нясвіжы, Міры, Дзераўной, Чарнаўчыцах, Свержані, Белай і інш., дапамагаў хворым і нямоглым, сіротам і бедным.

Як сімвал адзінства двух братоў спадчыны Сіроткі ў касцёле Святога Мікалая ў Міры працуе выстава, прысвечаная нясвіжскай рэзідэнцыі Радзівілаў і знакамітым прадстаўнікам роду.

mir_kasciol

Гэтая выстава быццам сімвалічна звязвае некалькі кірункаў жыцця свайго “бацькі” свецкае і духоўнае, дазваляе прасякнуцца веліччу і высакароднасцю аднаго з самых знакамітых шляхецкіх родаў былога Вялікага Княства Літоўскага. І гэта таксама не выпадкова, бо сёлета споўнілася 400 год з той пары, як Мікалай Крыштаф Радзівіл “Сіротка” скончыў свой зямны шлях.

Створаная ім спадчына працягвае жыць і віры гісторыю надаюць яго “дзецям” усё новыя і новыя фарбы.

Выстава арганізавана МГА “Гісторыка” ў партнёрстве з Нацыянальным гісторыка-культурным музеем-запаведнікам “Нясвіж”. Асаблівая падзяка за магчымасць правядзення такой выставы – пробашчу парафіі касцёла Святога Мікалая ў Міры – доктару Аляксандру Севасцьяновічу.

Выстава будзе працаваць у касцёле да 16  жніўня. Не абмініце магчымасць зазірнуць, каб не толькі атрымаць асалоду ад творчай імпрэзы, але і прасякнуцца атмасферай сапраўднай дабрыні і любові, якія заўжды напаўняюць сціплы, але вельмі багаты гісторыяй касцёл.

Таццяна Пятрова

Аўтары фота: Нясвіжскі палац – Віктар Малышчыц;

                      Мірскі касцёл – Віталь Раковіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў

Геній медыцыны, адна з першых жанчын у свеце, якая атрымала званне прафесара хірургіі, яна ніколі не была на радзіме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

«Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага

«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», —...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип