• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.01.2017 | Літаратура

“Дванаццаць актаў” Зборнік беларускай эратычнай прозы

На kniharnia.by з’явіўся сэнсацыйны зборнік эратычных апавяданняў сучасных беларускіх пісьменнікаў. Пікантныя творы пад адной вокладкай сабралі Уладзіслаў Ахроменка і Сяргей Календа.

12aktau

2 гады таму ідэйны натхняльнік Уладзімір Ахроменка прапанаваў беларускім пісьменнікам раскрыць тэму сэксу і эротыкі у эксклюзіўных апавяданнях  і аб’яднаць іх у адзін зборнік  «Дванаццаць актаў».

«Тэма абсалютна натуральная — эротыка і сэкс у літаратуры. Я вырашыў стварыць такі зборнік таму, што беларуская літаратура нейкая ў нас закансэрваваная. У нас заўсёды было багата ідэяў, патрыятызму, „паэзіі чыстай красы“, але бракавала фізычнага цела. У выніку нашы літаратурныя героі падаюцца створанымі з эфіру, бесьцялеснымі», –  сцвярджае Уладзіслаў Ахроменка.

У зборнік увайшлі тэксты такіх вядомых пісьменнікаў як Ева Вежнавец і Уладзімір Някляеў, Алена Брава і Юры Станкевіч, Людміла Рублеўская і Макс Шчур…

Такой кнігі сапраўды яшчэ не было ў беларускай літаратуры!

Каб пераканацца ў гэтым, прапануем вам пазнаёміцца з урыўкам з апавядання Уладзіміра Някляева “Піянерскі салют”:

“У сем гадоў я прынёс у школу прэзерватыў, які знайшоў пад матрацам у бацькоўскім ложку, пад якім праляжаў я ўночы з гадзіну, пакуль маці з бацькам не адскакалі на ім і не заснулі. Я не думаў, што бацька душыць маці і яна праз тое войкае, бо ведаў, што ён з ёй робіць. Мне было цікава, як ён, яна, яны гэта робяць, але з-пад ложка ўночы што ўбачыш?

Залез я ў сховішча пад ложкам не толькі таму, што мне было цікава. Я ўжо неаднойчы чуў, як бацькі ўночы скачуць і войкаюць, войкаюць і скачуць — і ўдзень мне сорамна было глядзець на маці і страшнавата на бацьку. Я не любіў іх за тое, чым яны па начах займаюцца. Да таго ж я думаў, што гэтым займаюцца толькі яны, адны яны — і яны вырадкі. Гэта трэба было ўдакладніць і праверыць.

Я надзьмуў прэзерватыў у нашым 1 “А” класе, завязаў яго нітачкай — і ўсе мае аднакласнікі пачалі з ім гуляцца. Я глядзеў на іх і бачыў, што ніхто з іх нават не здагадваецца, з чым гуляецца. Бацькі ў іх, выходзіла, не такія, як мае, такія толькі ў мяне. Калі ўвайшла настаўніца і спытала, што гэта такое і хто гэта прынёс, я сказаў, што гэта я прынёс і што гэта паветраны шарык, які знайшоў я пад матрацам у бацькоўскім ложку. Калі настаўніца зружавела, я зразумеў, што яна дакладна ведае пра тое, што гэта не паветраны шарык, а значыць, гэтым займаюцца ўсе, у тым ліку і настаўнікі. Мне стала прасцей, я без сораму пачаў глядзець на маці і без страху на бацьку, хоць настаўніца яму пра ўсё данесла — і ён мяне так дзягаю са спражкай адцягнуў, што я дні тры мог толькі на краёк прысаджвацца ці стаяць за партай, а настаўніца, лярва старая гадоў трыццаці, не адпускала мяне з урокаў і глядзела то сурова, то ўсміхаючыся.»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў

Геній медыцыны, адна з першых жанчын у свеце, якая атрымала званне прафесара хірургіі, яна ніколі не была на радзіме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

«Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага

«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», —...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип