Беларусы Слава Мазай і Лёша Угольнікаў амаль дзесяцігоддзе здымалі дзікую прыроду Беларусі, а калі колькасць фатаграфій пераваліла за сотню тысяч — вырашылі выпусціць кнігу «Кут». Магчыма, гэта самы прыгожы фотаальбом пра нашу краіну.
«Гэта не проста кніга фатаграфій — гэта гісторыя нашых падарожжаў. Не ўсе могуць паехаць на світанне, убачыць дзікіх звяроў, аднак гэтыя эмоцыі можна перажыць праз нашыя фатаграфіі», — распавялі Слава і Лёша на прэзентацыі выдання. Пакуль што яна адбылася толькі ў анлайне.
Праца ўласна над кнігаю працягвалася больш за год. Прыдумвалася канцэпцыя: толькі прырода, або і людзі, і гарады? Адсейваліся фота: з соцень тысяч трэба было абраць толькі невялікую іх частку — з адборам дапамагалі нават калегі-фатографы. У выніку атрымалася кніга пра асаблівыя і неверагодная прыгожыя месцы, звязаныя з успамінамі. Адным словам — «Кут».
Фота: onliner.by
Фота: onliner.by
Фота: onliner.by
Спачатку кніга выйдзе тыражом 100 экзэмпляраў, а потым усё будзе залежыць ад попыту. Па перадзамове выданне можна купіць за €99. Неўзабаве фотаальбом «Кут» з’явіцца і ў кнігарнях.
Чытайце яшчэ: 7 прыродных цудаў Браслаўскага і Мёрскага раёнаў