• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.10.2022 | Грамадства Замежжа Мастацтва

Беларускі фатограф папрасіў люблінцаў сфатаграфавацца на двухногім зэдліку. Паглядзіце, што атрымалася

На цэнтральнай плошчы Любліна да 2-га лістпада можна паглядзець выставу беларускага фатографа Змітра Вайноўскага пад назвай «На нашым месцы». Для таго каб зладзіць выставу, фатограф прасіў люблінцаў пасядзець на двухногім зэдліку. Ідэя была ў тым, каб даць людзям зразумець, як адчуваюць сябе эмігранты ў чужой краіне.


50.jpg

«На нашым месцы» — гэта запрашэнне жыхарам горада літаральна адчуць сябе на месцы бежанцаў у чужой краіне, — адзначаецца ў апісанні праекта, — паспрабаваць знайсці раўнавагу на нязручным хісткім зэдліку без адной нагі».

Як прыйшла ідэя фотапраекта

«Метафара зэдліка для фотапраекта прыйшла неяк сама па сабе, — успамінае Вайноўскі. — Таму што менавіта гэтую фразу ты чуеш, калі наведваеш іміграцыйны офіс. «Калі ласка, сядайце!». І менавіта седзячы на зэдліку, ты ўдзельнічаеш у розных фармальных размовах аб сваім статусе, дакументах, якія трэба здаць, падпісаць ці пачакаць. Часам, нервова сціскаючы край сядзення, ты прыкладаеш усе намаганні, каб разгадаць эмоцыі і недаказкі офіснага супрацоўнка. А у іншыя дні застаецца толькі бездапаможнасць: здаецца, што яшчэ крышачку — і ты амаль страціш усялякую... раўнавагу, баланс, надзею...»

49.jpg53.jpg

Як рэагавалі людзі?

Зміцер Вайноўскі адзначае, што заўважаў розныя рэакцыі палякаў на сваю прапанову пасядзець на нязручным зэдліку: 

«<...> некаторыя людзі амаль прафесійна садзіліся на няўстойлівы табурэт, быццам для іх не мае ніякага значэння, наколькі гэта можа быць цяжка. Таксама я бачыў і тых, хто змагаўся за захаванне раўнавагі».

48.jpg

Для каго праект

Цягам двух гадоў больш за 50 000 беларусаў былі вымушаныя эміграваць і пераехалі ў Польшчу. У лютым 2022, пасля нападу Расіі на Украіну, хваля мігрантаў з Беларусі папоўнілася мільёнамі ўкранцаў.

54.jpg

Прыбываючы ў новую бяспечную краіну, уцекачы сутыкаюцца са шматлікімі праблемамі, звязанымі з фінансавай нявызначанасцю, камунікатыўнымі цяжкасцямі, культурным шокам і, вядома, бюракратыяй, з якой практычна немагчыма справіцца без падтрымкі мясцовых чыноўнікаў, якія спачуваюць новапрыбылым і нярэдка шчыра падзяляюць іх няпросты эмацыйны стан.

Беларускі фатограф дзякуе мясцовым жыхарам, якія спачуваюць бежанцам і дапамагаюць справіцца з усімі шматлікімі праблемамі, якія ўзнікаюць пры пераездзе:

«Я ўдзячны кожнаму спагадліваму люблінцу і кожнай люблінцы за тое, што яны робяць для нас. У рэшце рэшт, мне пашанцавала быць там, дзе я ёсць, і я шчаслівы, што сустрэў людзей, якія шчыра клапоцяцца пра менш прывілеяваных — менш прывілеяваных, але ўсё яшчэ поўных рашучасці рухацца наперад».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

Апошнія навіны

    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    Пра што размаўляюць з Вясной у гукальных песнях і прычым тут «Купалінка»
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип