• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
25.07.2018 | Cult Fiction

Дынама-мама. Дзіўны паслясмак мундыяляў

“Дынама”, “Тарпеда”, “Спартак”, “Лакаматыў”…  Мантры майго маленства. Банды жвавых хлапцоў, здольных забіваць у самых неспрыяльных умовах. У дзяржаве з адсутнай палітыкай, закрытай мяжой і культурнай цэнзурай футбол – тым больш глабальны – выконваў абавязкі поп-шоў правільнай арыентацыі. Узорнай машыны эмоцый. “Го-о-о-л!”

І вось вам героі нябачнага фронту. Агенты дынамічнага патрыятызму на вайне дзяржаўных амбіцый. Што з тых часоў змянілася? Няшмат. “О, спорт, ты – мир!” – хлусня і правакацыя. Бо кожны мундыяль будуе не татальную згоду, а агульнае шаленства. Фестываль істэрык, дзе перамога ў чвэрцьфінале – усенародны трыумф, а фінальная параза – ледзь не нацыянальны калапс. Чалавецтва сістэмна і тэхнічна заганяюць у неадэкват. Таму што ён патрэбны адразу ўсім.

Час ад часу нацыі з’язжаюць з глузду. І робяцца масоўкай. Фарбуюць твары ў колеры родных рэжымаў. Надзяваюць папяровыя какошнікі і кардонныя шаломы. Танчаць джыгу ў бікіні. Равуць на вуліцах баявыя гімны. Чапляюцца да незнаёмых бландынак і гасяць выпадковых брунетаў. Заліваюць апельсіны шампанам, а галы – півасам напалам з тэкілай. Фоткаюцца з паліцэйскімі сабакамі – ад чаго абодва бакі трохі фігеюць. Плачуць ад шчасця і смяюцца ў адчаі. Часам адначасова. У той самай кнайпе. Ля таго ж самага экрана.

Гэта хвароба. Гэта залежнасць. Гэта палітыка. Гэта бабло. Гэта спорт.

Спорт – дзіўная істота сумнеўнага паходжання. Бацька – балаган, маці – вайна, шыбанутыя сястрычкі – дзіцячыя гульні, змрочны братэла – чорны бізнес, хросныя цёткі – прапаганда з агітацыяй. Ён ловіць нас на дазняк эмоцый, каб выгадаваць стабільную (пост)спартовую залежнасць – звычку падзяляць свет на сваіх і чужых. Бачыць яго праз прызму сутыкненняў ды канфліктаў. Рваць дупу дзеля перамогі. Слепа раўці за “нашых”. І кідаць свае бурацінныя грошыкі ў кішэні рэжысёраў футбольнай фіесты.

Каб свята адбылося, трэба няшмат: азарт, супрацьстаянне, шоў-дызайн ды агрэсіўны медыяхайп. Падмена экзістэнцыі стрымінгам.

Што зменіцца ў жыцці канкрэтнага грамадзяніна канкрэтнай краіны, калі заб’юць ды адчэмпіёняць? Ну, перамаглі. Напэўна, ура. Хэй-хэй-хэй. Кульнулі. Адаспаліся. І зноў на працу.

Для прасцяка перамога – бліц-фаер-шоў. Грымнула – а далей цішыня. Далей ўсё як было.

А вось на вышэйшых паверхах – інакш. Там шматхадовачка. Жыццё на адсоткі папярэдніх трыумфаў. Прамоцыя рэжыму. Сістэмнае канструяванне паэтыкі змагання і барацьбы. Перамаглі – бо дзяржава моцная і лідар выдатны. Не перамаглі – бо ворагі зайздросцяць і ладзяць шкоды. Будзем змагацца далей. Гадаваць найлепшых байцоў да адвечнай бітвы амбіцый. Тут, калі хто не ў курсе, Радзіму абараняюць.

Рок-канцэрт, палітычны сход, рэкламная гульня, спартовае спаборніцтва – схемы тыя самыя. Мабілізацыя. Гуртаванне лаяльнай суполкі. Ахвяраванне асабістым у імя агульнага. Дзеля “сваіх” – прызначаных у героі.

Кім прызначаных? Кім трэба! Ваша справа – салідарны энтузіязм. Фанацкі патрыятызм. Сцягі ў першы шэраг! Вувузелы на выхад!

Праблема са спортам у тым, што ён ператварае дваровы фан у глабальны экстаз. Пакуль пасуеш сябрукам і б’еш у брамку з дзвюх цаглінаў – гэта тваё. Прыватнае. Свойскае. А вось мундыяль – ужо агульнае. І ты трапляеш у пастку татальных прыхільнасцяў і грамадзянскіх абавязкаў. Ці варта заўзець за сваіх, калі яны лажаюць? Ці можна заўзець за сваіх, калі ваш галоўны – казёл? Як ні адкажы – будзе няёмка. А галоўнае – бессэнсоўна.

Профі-спорт – нармальная поп-індустрыя, серыйны выраб спажывецкага прадукту. Дзе – як у кожным сектары поп-культуры – шчыруюць культ герояў, медыя-тэхнікі, продакт-плэйсмент, рэкламнае замбаванне і фабрыкі зорак. Публічны спорт працуе як умоўная прастора з патаемнай рэжысурай народнага шчасця.

Глядзець супольна футбол – як бухаць у сумнеўнай кампаніі. Непрадказальныя вынікі. Невядомыя наступствы. Маўчаць – дзіўна. Крычаць – няёмка. А можа, яна за харватаў? Так, яна дакладна за харватаў! А я за каго… Блін, а за каго трэба?

Логікі тут няма. Розум не патрэбны. Каб правільна заўзець, трэба адключыць рацыё. І вярнуцца ў стан вулічнай хлапечай (неда)свядомасці, дзе галоўнае пытанне – хто каго заломіць.  Пры тым, што насамрэч табе ўсё адно.

Фанацтва – прытулак самотных і школа залежнасці. Што, нашы вылецелі? Кажаш, іх і не было?  А, няма справы! Знойдзем чужых “сваіх” – чарговы аб’ект нашай эмацыйнай згоды. Каб было да каго прыляпіцца, пакрычаць ды паплакаць.

Імітацыя любові спалучаецца з імітацыяй гераізму і арганізаваным патрыятызмам. Фэйк накладаецца на фэйк, нібыта салідарныя нібыта святкуюць нібыта падзею ў нібыта свабоднай краіне. Машыны сэнсаў ганяюць пустэчу.

Найгоршая з адзінотаў – самотнасць цвярозага розуму пасярод агульнага п’янага джазу. Адчуваеш сябе вычварэнцам. Чаму іх торкае – а вось цябе ніяк? Можа, слухаў не тое? Можа, чытаў зашмат?

Доктар, я хворы. Я не хачу перамог.

 

Максім Жбанкоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

ГУБАЗіК затрымаў 70-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка

Як паведамляюць праваабаронцы, па звестках праўладных тэлеграм-каналаў, пенсіянера затрымалі з-за «„творчай“ дзейнасці...

valiancina_shauchenka
Культура

Парк Жылічы хочуць пераўтварыць у парк Булгакаў

Праект вынесены на грамадскае абмеркаванне, піша «Зялёны партал». Парк у Жылічах Міністэрства прыродных...

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Ірына Шушкевіч: «Станіслаў прасіў, каб на магіле паставілі крыж…»

Жонка першага кіраўніка незалежнай Беларусі распавяла «Народнай Волі», якімі для яе былі тры з паловай месяцы без...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Абрад «Страла» ў Валасовічах. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»

Паглядзіце, як праходзіў абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы». Абрад праходзіў на Ушэсце ў вёсцы Валосавічы...

Апошнія навіны

    Грамадства
    ГУБАЗіК затрымаў 70-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка
    Культура
    Парк Жылічы хочуць пераўтварыць у парк Булгакаў
    Грамадства Асоба
    Ірына Шушкевіч: «Станіслаў прасіў, каб на магіле паставілі крыж…»
    Культура Грамадства
    Абрад «Страла» ў Валасовічах. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства
    Амбасадарка Швецыі Крысціна Юханэсан: «Успаміны пра Беларусь, якую я за гэты час шчыра палюбіла, будуць саграваць мяне дома...»
    Літаратура
    «Мастацкая літаратура» выпусціла аднатомнік з п’есамі і апавяданнямі Аляксея Дударава
    Грамадства
    Ганна Шаркунова: Мы павінны быць дома, нам вельмі шмат чаго трэба зрабіць!
    Грамадства Адукацыя
    Першы званок: шлях да ведаў ці нервовых зрываў?
    Літаратура Асоба
    «За працу я атрымала 100 долараў». Гэту мінчанку называлі літаратурным вундэркіндам, у яе была прэзідэнцкая стыпендыя, і яна жыла ў камуне хіпі. Вось што з дзяўчынай зараз
    Культура Грамадства Літаратура
    Міленіялы: раслі без глебы і ператварыліся ў перакаці-поле
    Адукацыя Беларусы свету
    У Польшчы вучыцца 11 тысяч беларускіх студэнтаў
    Грамадства
    Беларусь не хоча, каб яе грамадзяне скардзіліся ў ААН наконт парушэнняў правоў чалавека 
    Грамадства Беларуская мова
    Чалавек перайшоў на беларускую? Адкаркоўваем шампанскае!
    Грамадства
    Зняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту выставілі новае крымінальнае абвінавачанне
    Грамадства
    У Гродне ўратуюць ад разбурэння найстарэйшую капліцу на Вайсковых могілках. Што для гэтага патрэбна

Афіша

  • 18.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Плошча перамен» Яўгена Ацецкага ў Варшаве

  • 18.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 18.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 18.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 18.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 18.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 18.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • 50 гадоў ад забойства лідара руху нацыянальнага адраджэння
    • У Літве знайшліся тэксты, якія маглі належаць Кастусю Каліноўскаму
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM