Сёння! Дыскусія “Агратурызм у Іванаўскім раёне: што ёсць і чаго хочацца?”

Беларусі пашчасціла, бо яна мае ўсе рэсурсы для паспяховага развіцця аграэкатурызму. Але што адрознівае адпачынак у беларускай вёсцы ад адпачынку, напрыклад, у вёсцы італьянскай ці літоўскай?

ivanava_big

1 лістапада грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ў горад Іванава (Брэсцкая вобласць) на дыскусію “Агратурызм у Іванаўскім раёне: што ёсць і чаго хочацца?”

Прапануем разам паразважаць, у якім стане аграэкатурызм цяпер і якія ёсць перспектывы. Як зрабіць Іванаўскі раён прывабным і для землякоў, і для замежнікаў? Што такое адметнасць беларускага стылю сядзібаў і месцаў для адпачынку; што такое адпачынак у нацыянальным стылі і чым унікальны Іванаўскі рэгіён; як нацыянальнае зрабіць паспяховым і прыбытковым?

Госці сустрэчы:

–  Ігар Шаруха ( Магілёў)  –  кандыдат педагагічных навук, прафесар МДУ імя Куляшова. Аўтар манаграфіі па аграсядзібах брэсцкіх і гарадзенскіх вабласцей. Сябра савета па развіцца аграэкатурыма магілёўскай вобласці.

Ася Паплаўская ( Мінск ) – аўтар блога poplavskaja.by аб вандроўках у Беларусі і аглядах аграсядзіб. Працавала галоўным рэдактарам турыстычнага партала holiday.by

Мадэратар: Агееў Аляксандр ( Магілёў)  – гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя Куляшова.

Запрашаем усіх зацікаўленых: бізнесоўцаў і турыстаў, аматараў добрага адпачынку і дасведчаных у сферы турызму, прадстаўнікоў дзяржаўных установаў, грамадскіх і культурных дзеячаў, журналістаў, блогераў і ўсіх тых, хто хацеў бы і паслухаць, і прапанаваць свае ідэі, і падзяліцца гісторыямі поспеху ў турыстычнай сферы.

Брэсцкая вобласць, г. Іванава, пл. Кастрычніка, 2 (малая зала райвыканкама).

Пачатак 18:00.

Уваход вольны!

Даведкі: (029) 319-93-09, www.budzma.by

Падзея ў Facebook і Вконтакте