Дыстанцыйную форму адукацыі ў беларускіх ВНУ ўвядуць у 2023 годзе

Дыстанцыйную форму адукацыі ў беларускіх ВНУ ўвядуць у 2023 годзе. Пра гэта ў інтэрв’ю sb.by заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч. 


касперович.jpg

Крыніца: sb.by

Каспяровіч спадзяецца, што да таго часу будзе вырашаны «шэраг тэхнічных пытанняў». 

Сяргей Каспяровіч сцвяржае, што дыстанцыйная форма адукацыі будзе актыўна развівацца ў сферы дадатковай адукацыі дарослых, па асобных спецыяльнасцях вышэйшай адукацыі і кропкава ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі. «Што датычыць школы, то тут катэгарычнае не», — заявіў чыноўнік.