Мастак Сяргей Грыневіч запрашае на дыстанцыйную лекцыю пра ягоную творчасць

Яго працы знаходзяцца ў галерэях ЗША і Бразіліі, Кітая і Швейцарыі, Нідэрландаў і Германіі, Літвы і Украіны, Польшчы і Францыі. Прыватныя калекцыянеры не шкадуюць за іх дзясяткі тысяч долараў! 


241001733_4490696117659203_747652353084824864_n-1536x1023.jpg

Пазнаёміцца з адным з найлепшых мастакоў сучаснай Беларусі і яго працамі змогуць удзельнікі першай у новым сезоне адкрытай анлайн-лекцыі Віртуальнага Універсітэта Залатога Веку! Запрашаем!

Ужо 17 лістапада Сяргей Грыневіч пазнаеміць вас са сваімі працамі апошніх гадоў. Лекцыя Сяргея будзе цікавай ўсім, хто хоча трохі арыентавацца ў сучасным мастацтве. 

Калі: 

17 лістапада , 18:00-19:30. 

Дзе: 

Анлайн-плацоўка ZOOM. 

Каб далучыцца да сутрэчы, запоўніце, калі ласка, кароткую анкету

Вось што кажа мастак пра сваю дзейнасць: «Для мяне праца над карцінамі з’яўляецца таксама суб’ектыўнай спробай паразважаць над паняццямі дабра і зла, спробай адшукаць візуальны код іх узаемапранікнення, намацаць часам няўлоўную мяжу паміж імі».