• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
22.08.2021 | Гісторыя Тэатр

«Пан для бедных». Дзень народзінаў беларускага тэатральнага дзеяча Ігната Буйніцкага

Яго называлі «панам для бедных», вымушаным пакінуць працу каморніка пасля таго, як падчас абмераў аднаго з маёнткаў ён адрэзаў на карысць сялян завялікі кавалак панскай зямлі. Існуе легенда, што смерць напаткала яго падчас танца, а яго амаль зніклую магілу знайшоў Уладзімір Караткевіч, піша Васіль Герасімчык на старонках «Новага Часу». Сёння дзень народзінаў Ігната Буйніцкага, актора, рэжысёра, заснавальніка беларускага тэатра.


000.jpg

Сам каталік, таемна ахвяраваў сродкі на пабудову праваслаўнай царквы на малой радзіме, і нават склаў план зямельнага ўчастка пад яе. Заснавальнік камерцыйнага банка, які даваў пазыкі сялянам пад малы працэнт. Але нам ён больш вядомы як «бацька беларускага тэатра» — Ігнат Буйніцкі.

Танцуючы каморнік «дзядзька Ігнат»

Нарадзіўся Ігнат Буйніцкі 155 гадоў таму, 22 жніўня, у год «Вялікай рэформы» — адмены прыгоннага права, у фальварку Палівачы, на тэрыторыі сённяшняга Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і збяднелага шляхціца Тарквінія-Тэафіла Буйніцкага і Клацільды з роду Гласкіх.

Пасля заканчэння чатырохкласнага рэальнага вучылішча ва Улацлаўску Варшаўскай губерні, паступіў у Рыжскае політэхнічнае вучылішча. Працаваў землямерам у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях, абышоўшы іх пешшу. Вандраваў заўсёды з сшыткам пад пахай, каб запісваць пачутыя песні, народныя легенды, паданні. Але асаблівую цікавасць і сапраўднае захапленне для Буйніцкага ўяўлялі народныя танцы. Ён заўсёды знаходзіў, аб чым паразмаўляць з простым вяскоўцам, вельмі любіў сялянскіх дзяцей, якім расказваў казкі, вучыў спевам і танцам.

001.jpg
План зямлі пад царкву

Чалавек творчы, з вялікім імпэтам і апантанасцю, «дзядзька Ігнат», як яго называлі сяляне, умеў ператварыць звычайную вясковую вечарыну ў сапраўднае свята. Каб развіваць свае здольнасці, ён нават скончыў прыватныя драматычныя курсы ў Вільні, дзе вывучаў акцёрскае майстэрства.

Першая беларуская трупа

У 1907 годзе яго захапленне выйшла на новы ўзровень — разам з дочкамі Аленай і Вандай ды сябрамі ён заснаваў аматарскі калектыў, які пачаў вандраваць не толькі па гарадах Беларусі, але выязджаў з выступленнямі ў Варшаву і Пецярбург. Для гэтага Буйніцкаму даводзілася браць дазвол у губернатара. І калі за выступленні для заможных гледачоў вызначаўся высокі кошт у два рублі, то выступленні ў мястэчках для сялян ладзілі бясплатна.

Адно з такіх выступленняў у Слуцку, на якое збіраліся ўсе жыхары ваколіцы — ад малога да старога — у Слуцку наведаў Зыгмунт Абрамовіч: «Адкуль у гэтых стомленых людзей, у гарачую пару лета, калі дыхнуць мала часу, столькі жадання ісці іншы раз некалькі вёрст да мястэчка, сядзець у цеснаце і духаце прымітыўнай залы на нязручных, спехам збітых лаўках? Што прымусіла гэту вялікую "грамаду" людзей наведваць беларускія спектаклі?». Абрамовіч быў настолькі ўражаны, што пайшоў акцёрам да Буйніцкага.

У лютым 1910 года ў Вільні ладзілася першая публічная беларуская вечарына. Хор пад кіраўніцтвам Людаміра Рагоўскага, спектакль, падрыхтаваны Аляксандрам Бурбісам, а ў завяршэнне — выступленне танцавальнага калектыву Буйніцкага, якое выклікала сапраўдны фурор у залі. Паўліна Мядзёлка ўзгадвала: «Зняможаныя больш як самі танцоры, ап’янелыя ад моцнага ўражання, людзі нехаця пакідалі залу». Гэты поспех засведчыў з’яўленне «Першай беларускай трупы» або «Тэатра Ігната Буйніцкага».

Буйніцкі вырашае распачаць гастрольную паездку, у чаканні губернскага дазволу на якую яго калектыў праводзіць рэпетыцыі ў набытым Ігнатам у крэдыт маёнтку Палівачы. Тут было пабудавана спецыяльнае драўлянае памяшканне, у якім мелася не толькі сцэна, але і лавы для гледачоў. Спачатку калектыў складаўся «з шасці пар», але паступова вырас да 12 танцавальных пар, 15 акцёраў і 13 харыстаў, якіх аб’ядноўвала «пачуццё абавязку перад абяздоленай Бацькаўшчынай». Прычым у яго выступленнях удзельнічалі шматлікія беларускія дзеячы, напрыклад, Цётка і Алесь Бурбіс.

002.jpg
Афіша выступлення 1913 года ў Варшаве

«Памяць Ігната Буйніцкага будзе святой для ўсіх» Нарэшце, летам 1910 года Буйніцкі са сваімі акцёрамі выпраўляецца з турам па гарадах Беларусі, за якім уважліва сачыла газета «Наша Ніва». У жніўні ў ёй з’явілася паведамленне пра выступленне ў Дзісне:

«Дзісна ня помніць такога збору народу. Інтэлігенцыя і просты народ усе шчыра віталі беларусаў, магучая ідэя нацыянальнага адраджэньня гарачымі праменьнямі сваімі ўсіх абагрэла, усіх з’яднала, разварушыла застыгшыя сэрцы, заіскрыла выцьвяўшы ад сьпекі вочы і першае роднае слова са сцэны вітана было не аднэй сьлязой». Затым быў Полацк, аб чым карэспандэнт газеты Власт пазначыў: «Вокляскам канца не было: грымела гудзела ўся саля, як лежэнь з ройнымі пчоламі... Тэатр беларускі становіцца ўжо, дзякуючы заходам і рупнасьці дзядзькі Ігната Буйніцкага на цьвердыя падваліны і выплываюць усё новыя і новыя сілы. За гэтыя стараньні і рупнасьць шчырае дзякуй яму, a калісь, калі прабудзецца сьвядомасьць ува ўсім беларускім народзе, памяць Ігната Буйніцкага будзе святой для ўсіх».

Уражаны здольнасцямі і дасягненнямі Буйніцкага, Янка Купала прысвячае яму адзін з вершаў:

Важна рэй Ігнат Буйніцкі
Ў танцах нашых водзіць,
Аж здаецца — усё чыста
Хадыром зь ім ходзіць.
Калі пусьціцца скакаці,
—Ажна сэрца скача;
Лепшых танцаў і ўвесь Піцер
Бадай што ня бачыў.
Ці «Мяцеліца», ці «Юрка»,
«Мельнік», ці «Антошка», —
Ўсё ў яго сыходзіць гладка,
Не змыліць ні трошка.
Пад дуду і пад цымбалы
Топне, прысьпявае...
Сьцеражыцеся, ўсе людзі:
Беларус гуляе!
Не ўнімайся ж і скачы нам,
Покі сілы хваціць,
Мо пачнуць і думкі нашы
Весялей скакаці!

003.jpg


«Брава, брава, беларусы!»

Затым калектыў наведаў сталіцу Расійскай імперыі, дзе стаўся сапраўдным адкрыццём. Адзін з відавочцаў іх выступлення ў Пецярбурзе запісаў: «Як выйшаў Буйніцкі са сваімі танцорамі і сялянамі — дударом, цымбалістам і скрыпачом — беларусамі, — па-простаму паварочваючыся, дык гэта адразу прынялі ўсе з захапленнем. А калі Буйніцкі з дачкой пайшоў "Лявоніху", а за ім чарада хлопцаў з дзяўчатамі, як пачалі прытупваць, падскокваць, дык уся публіка, тысяч восем народу, як ударыла ў далонькі, як закрычала "брава, брава, беларусы!". Ніколі і нідзе не бачыў, каб гэтак што спадабалася... пецярбуржцам, як беларускія танцы... Потым публіка распытвалася... скуль і якія гэта беларусы з’явіліся? Бо раней іх не чуваць было!»

Выступленні калектыву ўяўлялі сабою не толькі тэатральную пастаноўку з танцамі. Іх Буйніцкі разбаўляў вершамі беларускіх паэтаў, якія браў са старонак «Нашай нівы». А завяршалася ўсё тым, што кожны з прысутных у залі мог сам паўдзельнічаць у танцах з акцёрамі.

Да таго ж сам Буйніцкі, які сваёй галоўнай мэтай бачыў бясплатна несці асвету і культуру беднаму гледачу-селяніну, імкнуўся да развіцця сваёй справы і стварэння мясцовых калектываў у гарадах і мястэчках Беларусі, для якіх ладзіў заняткі і нават пакідаў матэрыялы з уласнага рэпертуару.

Буйніцкі жыў на сцэне, аб чым сведчаць успаміны яго акцёраў. Так, І. Глогер адзначаў: «Ігнат Буйніцкі быў сярэдняга росту, чорнавалосы, з сівымі скронямі. Танцаваў заўсёды "з сэрцам". Акцёрам танцы паказваў сам, музыкам мелодыя таксама напяваў сам. Займаўся трупай стала і ўзімку, і ўлетку...». А З. Абрамовіч, лічыў, што «Ігнат Буйніцкі перш за ўсё быў да мозгу касцей танцор...»

004.jpg
Афіша выступлення 1912 года  

 Памёр падчас танца

У 1913 годзе калектыў Буйніцкага спыніў сваю дзейнасць. Прычынай таму былі матэрыяльныя праблемы, паколькі продаж білетаў пакрываў толькі частку ўсіх выдаткаў. Асноўны цяжар клаўся на кішэню Буйніцкага. Да таго ж расійскія газеты ў паклёпніцкіх матэрыялах усё часцей звярталі ўвагу на выкарыстанне «мужыцкай» мовы і «прымітыўнасць» рэпертуару беларускага тэатру, які лічылі нічым іншым, як «польскай інтрыгай».

Буйніцкі вымушаны быў прадаць маёнтак у Палівачах і пераехаць у суседнія Празарокі, дзе заснаваў крэдытнае таварыства. З пачаткам Першай сусветнай вайны ён удзельнічаў у дабрачыннасці на карысць беларускіх бежанцаў, дапамагаючы віленскаму таварыству «У дапамогу фронту».

А пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года быў адным з ініцыятараў стварэння Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, якое ў 1920 годзе стала асновай для Дзяржаўнага беларускага тэатра. Доўгі час у ім захоўвалася світка Буйніцкага, якая перадавалася лепшаму выканаўцу яго роляў.

У 1917 годзе ён трапіў на Заходні фронт, пад Маладзечна, дзе падчас падрыхтоўкі выступлення салдацкай самадзейнасці яму стала дрэнна, і 22 верасня ва ўзросце 56 гадоў ён памёр ад тыфу ў шпіталі каля мястэчка Гарадок. Захавалася нават прыгожая легенда, што Ігнат Буйніцкі памёр падчас танца. Ён наказаў пахаваць яго ў родным маёнтку, у трох соснах. Але калі родныя дочкі цягніком прывезлі цела бацькі ў Палевачы, у спустошаным вайной краі іх нават не было каму сустрэць.

005.jpg

Напачатку 1970-х гадоў яго магіла амаль знікла, калі яе знайшлі Уладзімір Караткевіч і прафесар Уладзімір Няфёда.

Дзякуючы ім, астанкі «бацькі беларускага тэатра» былі перанесеныя ў цэнтр суседняй вёскі Празарокі і перазахаваныя. Над магілай у 1975 годзе быў усталяваны помнік, аўтарам якога з’яўляецца скульптар І. Міско. У Празароцкай сярэдняй школе з 1982 года дзейнічае музей, прысвечаны Ігнату Буйніцкаму, які вылучаецца багатым зборам.

Памяць пра «бацьку беларускага тэатра» працягвае жыць. Верым у тое, што, нарэшце, надыдзе час, калі «памяць Ігната Буйніцкага будзе святой для ўсіх»!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

ГУБАЗіК затрымаў 70-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка

Як паведамляюць праваабаронцы, па звестках праўладных тэлеграм-каналаў, пенсіянера затрымалі з-за «„творчай“ дзейнасці...

valiancina_shauchenka
Культура

Парк Жылічы хочуць пераўтварыць у парк Булгакаў

Праект вынесены на грамадскае абмеркаванне, піша «Зялёны партал». Парк у Жылічах Міністэрства прыродных...

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Ірына Шушкевіч: «Станіслаў прасіў, каб на магіле паставілі крыж…»

Жонка першага кіраўніка незалежнай Беларусі распавяла «Народнай Волі», якімі для яе былі тры з паловай месяцы без...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Абрад «Страла» ў Валасовічах. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»

Паглядзіце, як праходзіў абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы». Абрад праходзіў на Ушэсце ў вёсцы Валосавічы...

Апошнія навіны

    Грамадства
    ГУБАЗіК затрымаў 70-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка
    Культура
    Парк Жылічы хочуць пераўтварыць у парк Булгакаў
    Грамадства Асоба
    Ірына Шушкевіч: «Станіслаў прасіў, каб на магіле паставілі крыж…»
    Культура Грамадства
    Абрад «Страла» ў Валасовічах. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства
    Амбасадарка Швецыі Крысціна Юханэсан: «Успаміны пра Беларусь, якую я за гэты час шчыра палюбіла, будуць саграваць мяне дома...»
    Літаратура
    «Мастацкая літаратура» выпусціла аднатомнік з п’есамі і апавяданнямі Аляксея Дударава
    Грамадства
    Ганна Шаркунова: Мы павінны быць дома, нам вельмі шмат чаго трэба зрабіць!
    Грамадства Адукацыя
    Першы званок: шлях да ведаў ці нервовых зрываў?
    Літаратура Асоба
    «За працу я атрымала 100 долараў». Гэту мінчанку называлі літаратурным вундэркіндам, у яе была прэзідэнцкая стыпендыя, і яна жыла ў камуне хіпі. Вось што з дзяўчынай зараз
    Культура Грамадства Літаратура
    Міленіялы: раслі без глебы і ператварыліся ў перакаці-поле
    Адукацыя Беларусы свету
    У Польшчы вучыцца 11 тысяч беларускіх студэнтаў
    Грамадства
    Беларусь не хоча, каб яе грамадзяне скардзіліся ў ААН наконт парушэнняў правоў чалавека 
    Грамадства Беларуская мова
    Чалавек перайшоў на беларускую? Адкаркоўваем шампанскае!
    Грамадства
    Зняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту выставілі новае крымінальнае абвінавачанне
    Грамадства
    У Гродне ўратуюць ад разбурэння найстарэйшую капліцу на Вайсковых могілках. Што для гэтага патрэбна

Афіша

  • 18.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Плошча перамен» Яўгена Ацецкага ў Варшаве

  • 18.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 18.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 18.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 18.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 18.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 18.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • 50 гадоў ад забойства лідара руху нацыянальнага адраджэння
    • У Літве знайшліся тэксты, якія маглі належаць Кастусю Каліноўскаму
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM