Абвяшчаем ДЗЕНЬ РАДАСЦІ! Сябры, у дарослых столькі святаў цяпер — і Дзень Закаханых, і Дзень Мужчын, і Дзень Жанчын… Давайце зробім падарунак і дзеткам-сіротам — далучайцеся!
Арт-Сядзіба, МГА Хаўрус Сяброў, МБП «Стань Бліжэй» пры ўдзеле ініцыятывы Твой Фэст запрашаюць на дабрачынны канцэрт-аўкцыён “ДЗЕНЬ РАДАСЦІ”
22-га лютага ў 18.30 на АРТ-СЯДЗІБЕ (Куйбышава, 22) пачнецца дабрачынны канцэрт-аўкцыён дзіцячых малюнкаў
Удзел прымаюць:
«BosaeSonca»
ЗМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ
«РЭХА»
ПАЛІНА РЭСПУБЛІКА
Весці канцэрт-аўкцыён і чытаць свае вершы будзе непараўнальная ВАЛЯРЫНА КУСТАВА
Аўтарамі малюнкаў з’яўляюцца дзеткі з Асіповіцкага і Івянецкага дзіцячых дамоў-інтэрнатаў. У Вас ёсць унікальная магчымасць падтрымаць дзіцячую творчасць і падарыць ім сапраўдны Дзень Радасці! Бо ўсе сабраныя грошы пойдуць на арганізацыю выезду дзетак з Івянецкга дому-інтэрнату ў сталічны цырк!
Для гэтага дастаткова прыйсці на канцэрт-аўкцыён і ахвяраваць прыймальную для Вас суму грошай альбо паўдзельнічаць у аўкцыёне і прыдбаць сабе малюнак, які Вам прыйдзецца даспадобы. Пачатковы кошт усяго 10000 беларускіх рублёў!!! Пазнаёміцца з малюнкамі можна будзе з 20 –га лютага ў Арт Сядзібе.
Пачатак а 18.30. УВАХОД ВОЛЬНЫ
Шчыра запрашаем!