25 сакавіка прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Нью-Ёрку пры падтрымцы Беларускай Асветніцкай Лігі Амерыкі зладзілі акцыю, прысвечаную Дню Волі.
Найперш удзельнікі мерапрыемства сабраліся каля Консульства Расіі, дзе выказалі сваё абурэнне агрэсіўнымі дзеяннямі Расійскай Федэрацыі ў дачыненні да суседніх дзяржаваў, асабліва да Украіны, і дэкларавалі патрабаванне скасавання існуючага фармальнага хаўрусу Беларусі з дзяржавай-агрэсарам.

Пасля пратэстоўцы рушылі праз увесь Манхэтан уздоўж Цэнтральнага парку да будынка Аб’яднаных Нацый, насупраць якога адбылася другая частка мітынгу.

Варта адзначыць прыязнае стаўленне да імпрэзы з боку мясцовай паліцыі.

Афіцэры не толькі прадэманстравалі надзвычайную ветлівасць, але і давалі карысныя парады наконт маршруту, каб зрабіць акцыю заўважнай для большай колькасці людзей.

Таксама на працягу ўсяго марша, калону суправаджаў паліцыйскі картэж, прадстаўляючы дэманстрантам магчымаць рушыць нават на чырвонае святло і забяспечваючы бяспечнае правядзенне акцыі.

Фіналам мерапрыемства стала вывешванне гістарычнага беларускага сцяга на Цэнтральным вакзале мегаполіса.
Фотаздымкі Юрыя Эбера і Міхася Чаропкі