У сталовых Гомельскай ЦЭЦ-1 і філіяла «Гомельскіх цеплавых сетак» 2 красавіка адсвяткавалі Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі, піша «Медуза». Адзначалі з размахам і патрыятызмам: абаранкамі, вінегрэтам, селядцом, піражкамі.
Мабыць, галоўнай стравай на тэматычным абедзе стала патрыятычная квашаніна (ну ці заліўное, дакладна сказаць нельга). Страву ўпрыгожылі сцягамі Расіі і Беларусі, выкладзенымі па-над жэле.
«Медуза» ўважліва вывучыла здымкі святочных квашанін і прыйшла да высновы, што беларускі сцяг зроблены з морквы, агурка і перцу (магчыма, з даданнем маянэзу). А расійскі — з морквы, яек і, верагодна, афарбаванай цыбулі.