Дзікае паляванне Караля Стаха. Сусветная прэм'ера

26.04.2023 Тэатр

«Лонданскі Barbican абвесціў аб сусветнай прэм’еры Беларускага Свабоднага тэатра, якая адбудзецца 14-16 верасня 2023 года на галоўнай сцэне аднаго з вядучых сусветных цэнтраў мастацтваў, — паведамляе рэжысёр і арт-дырэктар Беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін. — Ёй стане спектакль «Дзікае Паляванне Караля Стаха» паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча».


Belarus Free Theatre King Stakhs Wild Hunt. Photo by TsvitPaporoty Production.jpg

«Дзікае паляванне караля Стаха» — сінтэз оперы, драматычнага тэатра, мультымедыя і жывой музыкі, пазначаны жанрам «гатычны нуар». У спектаклі бяруць удзел артысты з Беларусі і Украіны. Працягласць спектакля - 3 гадзіны з антрактам. Спектакль ідзе на беларускай мове з англійскімі субтытрамі. Квіткі можна набыць на сайце barbican.org.uk.

Творчая група:

Рэжысура, драматургія і адаптацыя тэксту — Мікалай Халезін

Сарэжысёр — Наталля Каляда

Кампазітар — Вольга Падгайская

Дырыжор — Віталь Алексяёнак

Сцэнаграфія і касцюмы — Мікалай Халезін і Надзея Саяпіна

Харэаграфія — Марыя Сазонава

Лібрэта — Андрэй Хадановіч

Кіраўнік вытворчасці — Эд Боргінс

Шоураннер — Святлана Сугака

Кіраўнік дырэктар — Надзя Бродская

Прадзюсар — Юлія Сарві

Оперныя салісты:

Ілля Сільчукоў (барытон)

Тамара Калінкіна (сапрана)

Ірына Жыцінская (мецца-сапрана)

Олександр Фаркушак (барытон)

Дзмітрый Фошчанка (тэнар)

Акцёры:

Кацярына Вострыкава

Павел Гарадніцкі

Сяргей Квачонак

Марыя Сазонава

Станіслава Шаблінская

Раман Шыцько

Ігар Шугалееў

Музыкі:

Паліна Горбач (віяланчэль)

Віталь Дарашук (сапрана, фагот)

Кузьма Папакуль (i скрыпка)

Антон Пастушок (кантрабас)

Анастасія Пятрова (II скрыпка)

Вольга Падгайская (фартэпіяна)

Ганна Палішчук (фартэпіяна)

Яўген Шымановіч (кларнет, бас-кларнет)