У суботу, 28 сакавіка, у кнігарні «Букіністка» адбудзецца сустрэча кніжнага клуба.
Прапануюць абмеркаваць раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».
Пагавораць пра галоўны раман беларускай літаратуры, які апісвае станаўленне беларускай нацыі, побыт шляхецкіх і сялянскіх сем’яў, а таксама падзеі напярэдадні паўстання 1863–1864 гадоў.
Нават калі вы раман яшчэ не чыталі (ці не дачыталі), а хочаце да яго падступіцца — прыходзьце абавязкова! Пасля абмеркавання чытаць яго будзе яшчэ цікавей.
P.S. У нядаўна выдадзенай непадцэнзурнай версіі ёсць нават «пасцельная» сцэна з Кацярынай II.
Мадэратарка сустрэчы — журналістка і аматарка беларускай культуры Дар’я Гардзейчык.
Удзел — 60 злотых (уключаны гарбатка са смачшнюшкамі і кніжнае натхненне). Запісвайцеся праз дырэкт кнігарні.