Дзмітрый Строцаў атрымаў прэмію фонда Вацлава Гаўла

Прэмія фонда Вацлава Гаўла уручаецца пісьменніку ці пісьменніцы, падзяляючаму праваабарончыя прынцыпы і які/ая быў несправядліва падвергнуты пераследу за свае перакананні.


ДС.jpg

«У кастрычніку 2020 года КДБ Беларусі выкраў і дапытаў Строцава. Ён быў асуджаны на трынаццаць сутак адміністрацыйнага арышту і змешчаны ў штрафны ізалятар. У 2020 годзе ён атрымаў прэмію Нарвежскага саюза аўтараў за свабоду слова разам з беларускай паэткай Ганнай Комар.

Строцаў — аўтар сямнаццаці кніг паэзіі. Выдаваў самвыдатскую літаратуру савецкага перыяду і творы мінскіх паэтаў, у тым ліку беларускіх і іншых аўтараў міжваеннага перыяду і ахвяр сталінскіх рэпрэсій», — паведамляецца на сайце прэміі.

Нагадаем, у лютым Дмітры Строцаў узяў удзел у праекце «Словы мацней», у рамках якога прачытаў верш Майсея Кульбака.


Праект «Словы мацней» — рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых выбараў у розных людных мясцінах Мінска сталі збірацца, каб разам спяваць беларускія песні. Найбольш актыўных з іх, і найперш, культурніцкіх дзеячаў, сталі цікаваць.