• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.10.2018 | Грамадства

«Дзьве палоскі». Энтузіясты прыдумалі, як зрабіць зь лідзкіх красовак дабрачынны стартап

Фота зь перамоваў аўтараў праекту з дырэктарам Лідзкай абутковай фабрыкі Уладзімерам Чыжыкам

Адзін з самых знаных вазочнікаў Беларусі Саша Аўдзевіч разам з камандай паплечнікаў прыдумалі, як ператварыць продаж красовак у дабрачынны праект – паведамляе Радыё Свабода.

2 кастрычніка яны сустрэліся з дырэктарам Лідзкай абутковай фабрыкі Ўладзімерам Чыжыкам, і ён пагадзіўся падтрымаць стартап.

Праект назвалі «Дзьве палоскі» — менавіта столькі будзе на баках «дабрачыннай» мадэлі лідзкіх красовак.

Ідэя праекту ў тым, каб усе да капейкі грошы, якія пакупнік заплаціць за красоўкі, ішлі на дабрачыннасьць:

  • пашырэньне безбарʼернага асяродзьдзя,
  • усталёўку пандусаў,
  • мэдычную дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасьцямі,
  • догляд за самотнымі старымі і падобнае.

Але хто ў такім разе аплоціць выраб абутку? Аўтары ідэі мяркуюць, што выкупляць партыі красовак будуць бізнэсоўцы. Узамен на язычках красовак разьмесьцяць іхны лягатып. Саша Аўдзевіч тлумачыць, чаму гэтая схема павінна спрацаваць:

«Дапусьцім, вы — нейкая кампанія і хочаце зрабіць сабе рэкляму. Замаўляеце сабе білборд. Ён каштуе ў Менску 1000 даляраў за месяц. А мы вам прапаноўваем на гэтыя грошы купіць 50-60 параў красовак і піярыцца на язычках».

Красоўкі зь дзьвюма палоскамі будуць прадавацца ня толькі ў крамах, але і ў кавярнях ды гатэлях. Іх можна будзе пазнаць па QR-кодзе на задніку, у якім будзе «зашыта» спасылка на сайт праекту.

«Замест нікому не патрэбнай бірулькі, якую табе даюць за дапамогу дзецям-сіротам, ты атрымліваеш адэкватную рэч, якой ты карыстаесься, якая модная і ў трэндзе — хіпстэрскія красоўкі», — кажа Саша Аўдзевіч.

Праект «Дзьве палоскі» будзе ўдзельнічаць у конкурсе сацыяльных стартапаў Social Weekend. Але аўтары поўныя рашучасьці рэалізаваць праект незалежна ад вынікаў конкурсу.

Першую партыю пачнуць распрацоўваць неўзабаве. Вырабіць яе абяцаюць да канца году. Красоўкі плянуюць выпускаць розных колераў і памераў, для дарослых і дзяцей. Прадаваць іх хочуць за дасяжную цану — 25-30 рублёў.

Заяўкі на дапамогу будуць прымаць на сайце праекту. А наведнікі сайту змогуць за тую ці іншую заяўку галасаваць.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка Забавы
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 01.06 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 01.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 01.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 01.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 01.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 01.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип