Дзень Слуцкага збройнага чыну ў Лондане

30.11.2009 Замежжа

Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі 28 лістапада адзначыла ў Лондане ўгодкі Слуцкага збройнага чыну.

У памяшканні Беларускага культурна‑рэлігійнага цэнтра адбылося традыцыйнае ўшанаванне памяці слуцкіх паўстанцаў.

Была адслужаная паніхіда памяці ўсіх пагінулых за незалежнасць Беларусі. Пасля гэтага адбылося пасяджэнне, заслуханыя выступы, вершы, прысвечаныя Слуцкаму збройнаму чыну. Старое пакаленне беларускай дыяспары падзялілася ўспамінамі пра сваіх бацькоў, якія ўдзельнічалі ў збройным чыне. Выступілі госці ‑‑ грэка‑каталіцкія святары з Беларусі.

Тэгі: