1 красавіка паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведалі Пухавіцкі раён, дзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” правялі тры літаратурныя сустрэчы: у Ананіцкай СШ, у Мар’інагорскім агратэхнічным каледжы і Абласным дзіцячым рэабілітацыйным медыцынскім цэнтры.
“Паколькі наш візіт на Пухаўшчыну супаў з Днём смеху, мы пастараліся усе тры сустрэчы правесці весела і з гумарам. Вясновы настрой нашым слухачам уздымалі вершы пра французкага бульдога Хомку ў выкананні Леаніда Дранько-Майсюка, вершаваныя пародыі, а таксама шматлікія кур’ёзныя гісторыі з жыцця беларускіх літаратараў. Самыя актыўныя ўдзельнікі сустрэч атрымалі памятныя прызы ад кампаніі “Будзьма” і аўтарскія аўтографы на паэтычных выданнях і старонках часопіса “Верасень”. Агулам у сустрэчах прыняло ўдзел каля пяцісот чалавек”, — паведамілі выступоўцы.