Камерная прэзентацыя першага нумару часопіса “Верасень” адбылася ў сядзібе ТБМ імя Ф. Скарыны ў Мінску 6 лютага.
Вядоўцам сустрэчы быў Эдуард Акулін. На прэзентацыю прыйшло каля 30 чалавек, сярод якіх пераважалі сябры рады ТБМ Фрунзенскага раёну.
На сустрэчы-прэзентацыі выступіў аўтар першага нумару “Верасня” – Леанід Дранько-Майсюк. Ён не толькі прачытаў свае вершы, але і абмеркаваў патэнцыял часопіса, дзяліўся думкамі, уражаннямі.
Эдуард Акулін, галоўны рэдактар і стваральнік часопіса:
“Такія прэзентацыі мусяць адбывацца. На першай прэзентацыі было амаль паўтысячы чалавек. Маленькія, камерныя сустрэчы патрэбныя. Бо здымаць вялікія залі не заўсёды ёсць магчымасць, а задавальняць патрэбу ў беларускай мове – важна, неабходна”.
Прэзентацыя ладзілася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”