19 траўня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведаюць Смілавічы, дзе правядуць дзве літаратурныя сустрэчы запар.
Па добрай традыцыі кампаніі “Будзьма беларусамі!” на выступах паэтаў будуць праведзеныя конкурсы з прызамі. У каледжы і ліцэі чакаюцца добры настрой, шматлікія цікавыя пытанні і атмасфера творчай беларускасці. Як пройдуць сустрэчы, ці пабачаць творцы дух Манюшкі і ці адшукаюць яны тыя самыя чорныя смілавіцкія хвоі – чытайце пазней у традыцыйнай справаздачы.
9.00 — Смілавіцкі каледж
11.00 — Смілавіцкі сельска-гаспадарчы прафесійны ліцэй