Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк пойдуць на рэкорд у лютым, альбо 4 на 4 у Чэрвеньскім раёне.

4 лютага паэты Э.Акулін і Л.Дранько-Майсюк з творчым візітам наведаюць Чэрвенскі раён. У рамках візіту адбудзецца сапраўдны літаратурны міні-тур, які ўключыць у сябе 4 выступы запар. Кампанія “Будзьма беларусамі!” рада бачыць усіх вучняў і настаўнікаў на літаратурных сустрэчах:
9-00 – выступ у Запольскай СШ;
11-00 – выступ у Смілавіцкай СШ №2;
13-00 – выступ перад навучэнцамі Смілавіцкага сельска-гаспадарчага ліцэя;
14-00 – выступ перад выкладчыкамі Смілавіцкага сельска-гаспадарчага ліцэя.

Падчас выступаў вы зможаце пазнаёміцца з вершамі творцаў, задаць пытанні, паўдзельнічаць у конкурсах і атрымаць прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.