Эдуард Акулін і паэт Леанід Дранько-Майсюк выступяць у Мінску

08.07.2009

Літаратурная сустрэча з удзелам барда Эдуарда Акуліна і паэта Леаніда Дранько-Майсюка адбудзецца ў Рэспубліканскім цэнтры турызму і краязнаўства г. Мінску 10 ліпеня.

Цэнтр знаходзіцца на вуліцы Лук’яновіча, 18.

Сустрэча пачнецца ў 18.00.

Уваход вольны.

Сустрэча ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: