Пісьменнікі Эдуард Акулін і Васіль Якавенка правялі тры творчыя сустрэчы на ўзбярэжжы Мінскага мора: у санаторыях “Пралеска “ і “Лазурны”, а таксама ў санаторна-аздараўленчым цэнтры “Світанак” 1 жніўня.
Апавядае паэт і бард Эдуард Акулін: “Нягледзячы на разняволены курортны настрой сустрэчы выклікалі вялікую зацікаўленасць сярод адпачыннікаў. І што асабліва прыемна, палова з прысутных на сустрэчах былі госці Беларусі, якія прыехалі да нас на адпачынак з Расіі, Літвы і Латвіі. На прапанову перакладаць незнаёмыя выразы і словы на рускую мову пецярбуржцы, рыжане, масквічы і тулякі адзінадушна заявілі: “На беларускай зямлі нам хочацца слухаць беларускую мову і пачувацца беларусамі!”
Сустрэчы ладзіліся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
На здымках:
1. Пісьменнікі Эдуард Акулін і Васіль Якавенка.
2. Васіль Якавенка прэзентуе сваю трылогію “Пакутны век”.

