Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ на Падляшшы

(Падляшша) Бясплатнае
12 і 13 чэрвеня, у пятніцу і суботу, на Падляшшы адбудзецца вандроўны фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ, які ладзіць фонд Tutaka.

Фестываль накіраваны на папулярызацыю беларускай традыцыйнай культуры,
у першую чаргу спеўнай, музычнай і танцавальнай спадчыны.

Сёлета расклад такі:

  • 12 чэрвеня ў 18:00 — Беласток (Rynek Kościuszki)
  • 13 чэрвеня ў 17:00 — Вілукі (гміна Дубічы Царкоўныя)

У межах фестываля адбудуцца канцэрты, адкрытыя спевы, майстар-класы, танцавальныя
сустрэчы.

Сярод удзельнікаў:

  • «BARVY» — жаночая спеўная група (Гданьск);
  • «ЖЭМЕРВА» — студыя фальклору падляшскіх беларусаў (Студзіводы);
  • «KASARY» — мужчынская група беларускага традыцыйнага спеву (Варшава).

Добрая нагода дакрануцца да спеўных традыцый беларусаў ды ўвогуле даведацца пра творчую спадчыну нашых продкаў.

Уваход, вядома, вольны.



Вам можа быць цікава

Лекцыя «Клімат змяняецца. А мы?» у Лодзі

13.06.2026 (18:00 - 20:00) MAL — Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

Майстар-клас «Па матывах рухаўскіх дываноў» ў Мінску (8+)

20.06.2026 (12:00 - 14:00) галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Канцэрт хору «Артос» у Вільні

28.06.2026 (18:00 - 20:00) Евангельска-Лютэранская царква (Vokiečių gatvė 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ