• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.07.2016 | Літаратура

Эксклюзіўныя электронныя кнігі – на kniharnia.by!

Новая беларуская інтэрнэт-крама kniharnia.by прапануе карыстальнікам сеціва з усяго свету электронныя кнігі на беларускай мове. Адметна, што ўвесь кантэнт сайта цалкам легальны: аддаючы свае грошы за тое ці іншае выданне, вы можаце быць упэўненымі, што атрымаеце якасны прадукт, а пэўная частка сумы будзе пералічаная аўтару ці выдаўцу. Ёсць на kniharnia.by бясплатныя кнігі, электронныя “дублікаты” папулярных папяровых выданняў, а таксама цалкам эксклюзіўныя творы, якія можна знайсці толькі тут. Некаторыя з іх яшчэ чакаюць публікацыі на паперы, а некаторыя будуць даступныя толькі ў электронным выглядзе. Падрабязней пра ўнікальныя прапановы kniharnia.by – у нашым аглядзе.

Людміла Шчэрба. Уладар рыбаў

Людміла Шчэрба. Уладар рыбаў

Калі ўзяць некалькі лыжак булгакаўскага “Майстра і Маргарыты”, колькі кропляў “Журбы Сатаны” Марыі Карэлі і кавалачак “Доктара Фаўстуса” Томаса Мана, замяшаць атрыманае цеста на беларускім матэрыяле, дадаць крыху мясцовых шэптаў і замоў, а галоўным героем зрабіць пісьменніка – нашага сучасніка, то атрымаецца раман Людмілы Шчэрбы “Уладар рыбаў”. А калі сур’ёзна, то ўжо сама назва твора паказвае чытачу, што ён мае справу з постмадэрновай прозай, таму варта быць гатовым да ўсялякіх алюзій, намёкаў ці проста падміргванняў з боку аўтаркі. Маўляў, разумееш, пра што я? Зрэшты, можна не зважаць на падказкі-пазнакі, а проста атрымліваць асалоду ад чытання.

Гэты раман-фільмаслоў знаёміць нас з загадкавай і містычнай гісторыяй жыцця пісьменніка Вінцэнта Суміцкага, больш вядомага ў асяроддзі яго багемных сяброў пад мянушкай Віна (націск на першы склад). Як вядзецца, ён заўжды ў творчым пошуку, марыць напісаць уласны геніяльны раман, ды мусіць зарабляць… Сябры-выпівохі, бясконцыя баляванні на розных кватэрах, зусім не платанічныя стасункі з зусім не сціплымі дзяўчатамі, каханне са студэнткай-першакурсніцай з вачамі рознага колеру. У вірлівым жыцці Віны ёсць месца ўсяму – і поспеху, і трагедыі, і нават дамове з Д’яблам. Але папярэджваю, развязка будзе нечаканай.

Віталь Воранаў. Шэптам

Віталь Воранаў. Шэптам (абноўленае  выданне)

Як аматарка містычна-невытлумачальных з’яў шчыра прызнаюся: зайздрошчу чытачам, якія толькі зараз пазнаёмяцца з кнігай Віталя Воранава. Яна стала вынікам мастацкага пераасэнсавання шматлікіх гісторый, сабраных падчас экспедыцый на Палессе – Падляшша, запісаных на Глыбоччыне, дзе нарадзіўся аўтар, а таксама вядомых яму з дзяцінства. Даследчыка вабіць сам феномен шаптух, сіла іх магічнага (ці проста псіхалагічнага) уздзеяння на чалавека, а таксама захаванасць “шэптаў” у цывілізаваным навуковым і рэлігійным асяродку.

У новым выданні “Шэптам” прадстаўленыя дзве часткі праекта (першая з іх у папяровым выглядзе пабачыла свет у 2014 годзе), а значыць – нас чакае яшчэ больш містычных гісторый, страшных здарэнняў і невытлумачальных з’яў. Падчас чытання будзьце гатовыя, што вам паказычуць нервы, вас напалохаюць і прымусяць задумацца: ці праўда гэта? Рыхтуйцеся трапіць у свет вусцішных апавяданняў, што расказвалі аднагодкі ноччу каля вогнішча, бо тут расповеды-небыліцы пра сурокі, праклёны і незвычайныя гісторыі з далёкай старажытнасці становяцца рэчаіснасцю.

Мертвяцы. Страшныя казкі з “Беларускага зборніка” Еўдакіма Раманава

Мертвяцы. Страшныя казкі з “Беларускага зборніка” Еўдакіма Раманава (укладальнік Антон Ф. Брыль)

Яшчэ глыбей зазірнуць у сівую даўніну дапамогуць страшныя гісторыі з гэтай кнігі. Яны былі сабраныя на тэрыторыі Беларусі вядомым даследчыкам Еўдакімам Раманавым і надрукаваныя ў ліку іншых расповедаў у чацвёртым томе “Беларускага зборніка” (1891). Паўтара дзясяткі вусцішных сюжэтаў, ад некаторых з іх проста ледзянее кроў. Тут удовам працаваць у полі ноччу дапамагаюць мужы… паўсталыя з магіл, з кароўімі нагамі; тут косці могуць зладзіць паляванне на жывых людзей, а мёртвая сквапная пані – харчавацца грашыма; тут памерлая вядзьмарка здольная рабіць шкоду ў царкве і клікаць на дапамогу мерцвякоў з трунамі…

Гэтыя тэксты распавядаюць пра жыццё і вераванні нашых продкаў (да прыкладу, звычку багатых паноў наймаць беднякоў, каб тыя, як рэгламентуе традацыя, бавілі тры ночы каля нябожчыкаў), іх боязь “жывых мерцвякоў” і ўяўленні пра тое, што асіна здольная змагацца з нячыстай сілай. Яшчэ больш цікавым зборнік робіць мова тэкстаў: усе творы падаюцца ў арыгінальным правапісе канца ХІХ стагоддзя.

Тадэвуш Далэнга-Мастовіч. Знахар

Тадэвуш Далэнга-Мастовіч. Знахар (пераклад з польскай)

Думаецца, гісторыя геніяльнага доктара Рафала Вільчура не будзе новай для айчыннай публікі. З маўклівым асілкам, які не памятае свайго імя, не ведае, адкуль ён родам, але раптам адкрывае ў сабе неверагодныя здольнасці лячыць людзей беларусы пазнаёміліся яшчэ ў 1980-я гады, калі на экраны выйшаў аднайменны фільм Ежы Гофмана. Карціна стала культавай. Многія плакалі падчас прагляду, паплачуць і падчас прачытання рамана – асновы той экранізацыі. Твор польска-беларускага празаіка, журналіста, кінасцэнарыста Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча (ён паходзіць з Глыбоччыны), у год яго  публікацыі і адначасовага выхаду першай экранізацыі (1937) стаўся сапраўдным бестселерам.

Раман “Знахар”, асноўныя падзеі якога адбываюцца на Браслаўшчыне, нарэшце дайшоў да чытача ў перакладзе на беларускую мову. Гэтае выданне сталася магчымым дзякуючы працы калектыва перакладчыкаў у складзе Марыны Казлоўскай, Марыі Пушкінай, Марыны Шоды і Ганны Янкуты. Папяровая кніга рыхтуецца да выхаду ў выдавецтве “Логвінаў”, але электронную можна набыць ужо сёння на kniharnia.by.

Марына Весялуха

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Грамадства Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 31.05 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 31.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 31.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 31.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 31.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 31.05 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип