Еўрапейскі вяшчальны саюз апублікаваў спіс краін, якія будуць удзельнічаць у «Еўрабачанні» ў наступным годзе. Беларусі сярод іх няма.
У спісе ёсць выканаўцы з 41 краіны свету. Гэта ўжо другі раз, калі Беларусь не ўдзельнічае ў конкурсе. У гэтым годзе беларускія ўлады намагаліся адправіць на «Еўрабачанне» гурт «Галасы з месца», але іх кампазіцыю арганізатары адхілілі ад конкурса з-за палітычнага падтэксту, а пасля выключылі Белтэлерадыёкампанію з Еўрапейскага вяшчальнага саюза.