• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.05.2022 | Замежжа Музыка Забавы

У Італіі распачалося «Еўрабачанне», без удзелу Беларусі і Расіі. Чым цікавы сёлетні конкурс?

У Турыне завершыўся першы паўфінал «Еўрабачання-2022». Budzma.org падрыхтаваў адказы на тры пытанні, якія хвалююць гарачых прыхільнікаў музычнага конкурсу.


620f6cd2d2297.jpg

Чаму беларусам не паказваюць «Еўрабачанне»?

Беларусь не ўдзельнічае ў конкурсе з мінулага года, калі Еўрапейскі вяшчальны саюз прыпыніў сяброўства Белтэлерадыёкампаніі ў арганізацыі. Прычына — рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў. Расію выключылі з арганізацыі з-за вайсковай агрэсіі ў бок Украіны. Таму ні ў Беларусі, ні ў Расіі конкурс па тэлебачанні не паказваюць. Глядзець «Еўрабачанне» можна на афіцыйным ютуб-канале конкурса, але галасаваць нельга.

«Еўрабачанне» апалітычнае?

Конкурс «Еўрабачанне» прытрымліваецца правілаў апалітычнасці, але правілы не забараняюць выканаўцам у зносінах з журналістамі і ў сацыяльных сетках адкрыта выказваць свае погляды. Шэраг удзельнікаў конкурсу падтрымліваць Украіну і выступаць з асуджэннем расійскага ваеннай агрэсіі.

Некаторыя артысты адкрыта гавораць: яны будуць радыя, калі ўкраінскія прадстаўнікі перамогуць на конкурсе, бо сёння краіне патрэбна падтрымка ўсюды і ва ўсіх сферах, у тым ліку — увага свету.

У фінале зноў на сцэну выйдзе гурт Måneskin, які перамог на «Еўрабачанні» летась. Яны напісалі песню з заклікам адмовіцца ад куплі расійскіх нафты і газу і неаднаразова заклікалі падтрымаць Украіну.

Ці дазволяць арганізатары конкурсу гурту выканаць гэтую кампазіцыю — невядома.

Украіна пераможа?

Букмекеры прагназуюць першыя месцы Украіне, Італіі і Вялікабрытаніі. Украінскі гурт Kalush Orchestra ўжо прайшоў у паўфінал, зала вітала ўкраінскіх музыкаў стоячы. Акрамя Украіны, у паўфінал трапілі Швейцарыя, Арменія, Ірландыя, Літва, Партугалія, Нарвегія, Грэцыя, Малдова, Нідэрланды. Другі паўфінал адбудзецца ў чацвер, 12 мая. Украініскія музыкі заявілі: «Калі выйграем у фінале Еўрабачання 2022 — выставім статуэтку пераможцаў на дабрачынным аўкцыёне, а грошы аддадмо на патрэбы Украіны». Пераможцу музычнага конкурсу выберуць галасаваннем гледачоў і прафесійнага журы ў гэтую суботу, 14 мая.

АМ, Budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі

Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў Аляксандр Памідораў. «Вялікі сум... Пайшоў з жыцця сузаснавальнік групы...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Хто аўтар верша «Маці-Беларусі»? Літаратурна-гістарычнае расследаванне

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала новы віртуальны праект у рамках сумеснай ініцыятывы з Беларускім...

valiancina_shauchenka
Афіша Музыка

Наўпроставы нашчадак «Басовішча». На Падляшшы другі раз пройдзе Фестываль Абуджаных «Tutaka»

15-16 ліпеня ў другі раз ва ўрочышчы Барык ля Гарадка адбудзецца Фестываль Абуджаных «Tutaka». Мэта фестывалю — выказаць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ксёндз Дзмітрый Дубовік: «Работы па рэстаўрацыі макаўкі могуць зацягнуцца…»

Касцёл ў Будславе адкрыецца 3 чэрвеня пасля рэстаўрацыі макаўкі, піша «Народная Воля». Нагадаем: раніцай...

Апошнія навіны

    Музыка
    У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
    Гісторыя Літаратура
    Хто аўтар верша «Маці-Беларусі»? Літаратурна-гістарычнае расследаванне
    Афіша Музыка
    Наўпроставы нашчадак «Басовішча». На Падляшшы другі раз пройдзе Фестываль Абуджаных «Tutaka»
    Грамадства
    Ксёндз Дзмітрый Дубовік: «Работы па рэстаўрацыі макаўкі могуць зацягнуцца…»
    Грамадства
    Святлана Алексіевіч падпісала Зварот да чалавечнасці
    Грамадства
    Крытык Таццяна Мушынская больш не працуе ў часопісе «Мастацтва»
    Грамадства
    Дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых «знайшоўся» ў СІЗА ў Жодзіне
    Грамадства
    «Носьбітам каштоўнасцяў свабоды з’яўляецца нацыянальная самасвядомасць і гэта бачна ва Украіне і Беларусі»
    Літаратура
    Алексіевіч прадказала ўсё. Новая лекцыя Андрэя Хадановіча пра «Цынкавых хлопчыкаў»
    Грамадства Літаратура
    «Сабакі Еўропы» ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Цяпер афіцыйна
    Грамадства
    Менская ўрбаністычная платформа праводзіць бясплатныя кансультацыi для дваровых супольнасцяў
    Грамадства Гісторыя
    Чапаеў. Вяртанне савецкага святога
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    «Гісторыя за 5 хвілін». Што такое перыядызацыя і як падзяліць гісторыю?
    Культура Грамадства
    «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    Музыка Беларусы свету
    Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак

Афіша

  • 24.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурная анлайн-сустрэча, прысвечаная Адаму Міцкевічу

  • 24.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 24.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 24.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 24.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 24.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 24.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 24.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Снягі, маразы, завеі вялікія...» Якім быў клімат у XV–XVIII стст. у Беларусі і ўсёй Еўропе
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • Лявон Баршчэўскі пра выбары 1994 года: «Пазьняк быў абсалютным рэалістам»
    • Куды можна пайсці ў «Ноч музеяў»? Падборка ад Budzma.org
    • Ганна Севярынец: «Забараніць «1984» Оруэла — гэта ж кропля ў моры!»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM