Фестываль незалежнай відэатворчасці "HLIADAČ" – сёння і заўтра анлайн. Далучайцеся да YouTube-трансляцый

23.09.2022 Кіно

Жывы дыялог са стваральнікамі фільмаў і глядацкае галасаванне за стужкі, якія найбольш спадабаліся.


photo_2022-09-23_14-31-28.jpg

Фестываль «HLIADAČ» мусіў адбыцца ў Мінску ўжывую, аднак потым арганізатары перанеслі падзею ў анлайн-фармат.

Сустрэчы адбудуцца сёння, 23 верасня, у 19.30, і заўтра, 24 верасня, у 18.30 на YouTube. Спасылка на трансляцыю з’явіцца ў тэлеграм-канале кінаагляду.

Вось некаторыя ўдзельнікі праграмы:

Катэгорыя «Кароткаметражныя фільмы»: Жэня Малаковіч «Камні», Вераніка Кандраценка «Патэнцыял», Аляксандр Ігнацьеў «Вы бачылі гэтага чалавека», Уладзіслаў Тылец «Кошт паперак», Кірыл Кхалецкі «Дарога», Юрый Сямашка «Калі я быў генерал», Аліна Анапрэйчык «Яшчэ адзін дзень», Мікіта Фалынскоў «Антракт нягоднікі», Мікіта Кузьменка «Anger».

Катэгорыя «Дакументальныя фільмы»: Яна Данілевіч «Прывітанне, гэта я», Алеся Мілянцей «Ліза бля», Паліна Русаковіч «Менскія замалёўкі».

Катэгорыя «Кліпы»: Мікіта Кузьменка «Тайм аўт», Раман Горскі «Ёсць у мяне», Дзмітрый Ляўкоўскі, Марыя Манакава «Le Pigeon».

Катэгорыя «Арт-відэа»: Дар’я Рыкліна «Варонка», Яна Данілевіч «Штосьці ў іх здарылася», Вераніка Кандраценка «Анамаліі», Дзіяна Шпунцянкова «Калыханка», Цімафей Чарненка «Фіялка», Жэня Жукаў «Inside a woman», Мікіта Кузьменка «The Hanter», Раман Горскі «Штосьці важнае і простае».

Падчас сустрэч аўтары распавядуць пра сябе і сваю творчасць, а гледачы змогуць пагутарыць з імі праз чат. 

«Ніякіх сур’ёзных дзядзечак у журы. Толькі шчырая зацікаўленасць і канэкт паміж людзьмі (і магчымасць падтрымаць творцаў данатамі)», — кажуць аранізатары.

Пасля прагляду ў суботу вечарам адбудзецца галасаванне ў розных намінацыях. Вынікі галасавання таксама будуць ў суботу.