• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.06.2023 | Грамадства Кіно

У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду

Фільм «II» рэжысёркі Улады Сяньковай папоўніў медыятэку анлайн-кінатэатра беларускага кіно VODBLISK.


63.jpg

Чаму фільм «II» варты вашай увагі

«II» — сучасная ігравая драма пра беларускіх падлеткаў, якая ўздымае пытанні, якія папраўдзе тычацца многіх людзей. Сярод гэтых тэм — булінг у школе, дыскрымінацыя ЛГБТ+, сэкс і недахоп сэксуальнай адукацыі. Ёсць і яшчэ адна важная тэма, якая асвятляецца ў фільме, аднак не будзем апярэджваць і пазбаўляць вас магчымасці ўбачыць усё самім.

«Для мяне гэта праект аб недахопе сэксуальнай адукацыі ў маёй і суседніх краінах. Аб недахопе адукацыі, перш за ўсё, у дарослых, ад якіх ідзе ўся агрэсія і невуцтва», — дзялілася думкамі рэжысёрка Улада Сянькова пасля прэм’еры фільма ў 2019 годзе.

Стужка «II» створаная ўжо неіснуючым «АРТ Карпарэйшн» сумесна з ЮНЕСКА. Усё кіно знялі ў крытычна сціснутыя тэрміны праз невялікі бюджэт — за шэсць дзён. Аднак гэта ніяк не паўплывала на яго якасць. Фільм ацанілі на Варшаўскім кінафестывалі ўзнагародай «Асаблівая згадка журы» ў конкурснай секцыі «Свабодны дух». А ў 2022 годзе першую незалежную прэмію Беларускай кінапрэсы «Чырвоны верас» прысудзілі кінастужцы Улады Сяньковай «II» у катэгорыі «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм».

З цікавостак

У эпізадычных ролях у фільме з’яўляюцца былы фронтмен Купалаўскага тэатра Раман Падаляка і кінааналітык і праграмны дырэктар Беларускага конкурсу кінафэсту «Паўночнае ззянне» Ігар Сукманаў. Меламанаў парадуюць знаёмыя трэкі, бо на школьнай дыскатэцы ў фільме грае «Я бунтар» Бакея, трэкі Alyona Alyona і ЛСП.

Калі вы ўсё яшчэ не да канца разумееце, што вам чакаць ад прагляду, то словы самой рэжысёркі пра свой фільм унясуць канчатковую яснасць: «Калі б я была кінакрытыкам, то напісала б, што гэта драйвовая гісторыя для людзей рознага ўзросту — ад 16 гадоў». Рэжысёрка па досведзе ведае, што яе кіно выклікае розныя эмоцыі: «Глядач і пасмяецца, і паплача, і ў канцы прагляду будзе акрылены і ў роздумах».


Прагляд фільма «II» гледачы з замежжа могуць набыць за 5$. Доступ да фільма захоўваецца 30 дзён з моманту першага прагляду, пры гэтым глядзець яго можна любую колькасць разоў. А для гледачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, прагляд даступны бясплатна, як і ўвесь рэпертуар медыятэкі VODBLISK у 2023 годзе.

паводле прэс-рэлізу

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Святар, які звярнуў увагу Ватыкана на беларусаў як асобную нацыю. Выйшла кніга «Выбранае» айца Льва Гарошкі

Дзейнасць Айца Льва Гарошкі ў замежжы мела без перабольшвання грандыёзныя маштабы. Віртуозны майстра тайм-мэнэджменту,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Голда Мэір: як дзяўчынка з Пінска стала першай у свеце жанчынай на пасадзе міністра замежных спраў

Голда Мэір – першая ў свеце жанчына на пасадзе міністра замежных спраў і адна з першых жанчын, якая ўзначаліла ўрад. «Салідарнасць»...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя Асоба

А што, калі б?.. Разважаем, што было б з краінай, калі б Стэфан Баторый пражыў яшчэ 20 гадоў

Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторый памёр у Гродне зусім нечакана — у той самы час, калі ў свеце...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

«Я маю бінты, каб апрацаваць гэтыя раны». LAZARET – персанальная выстава Цемры ў Празе

Адкрыццё персанальнай выставы LAZARET беларускай мастачкі Цемры адбудзецца 5 кастрычніка ў пражскай галерэі BESEDER. Гэта выстава...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Святар, які звярнуў увагу Ватыкана на беларусаў як асобную нацыю. Выйшла кніга «Выбранае» айца Льва Гарошкі
    Гісторыя Асоба
    Голда Мэір: як дзяўчынка з Пінска стала першай у свеце жанчынай на пасадзе міністра замежных спраў
    Грамадства Гісторыя Асоба
    А што, калі б?.. Разважаем, што было б з краінай, калі б Стэфан Баторый пражыў яшчэ 20 гадоў
    Мастацтва
    «Я маю бінты, каб апрацаваць гэтыя раны». LAZARET – персанальная выстава Цемры ў Празе
    Кіно
    Ад «Анімаёўкі» да «Евразия.Doc». Як рэпрэсіі і вайна змянілі кінафестывальную мапу Беларусі
    Да чаго давялі лібэралізацыя зь беларусызацыяй, альбо Зьмена дэкарацыяў па-беларуску
    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    Культура
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР

Афіша

  • 05.10 — 09.11

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: LAZARET. Адкрыццё персанальнай выставы Цемры ў Празе

  • 05.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 05.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 05.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 05.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 05.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 05.10 — 06.10Канцэрты Таццяны Грыневіч-Матафонавай у Вільні
  • 05.10 — 09.11ПАДЗЕЯ ДНЯ: LAZARET. Адкрыццё персанальнай выставы Цемры ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип