Блогер Алесь Чахоўскі апублікаваў фільм пра паэта Тодара Кляшторнага, расстралянага ў 1937-м годзе

29.10.2024 Кіно

Блогер і прадзюсар Аляксандр Чахоўскі апублікаваў на сваім Ютуб-канале фільм «Тодар», які паказвае ўяўную сустрэчу Алеся з паэтам Тодарам Кляшторным.


«Публіцыстычна-мастасцкі фільм „ТОДАР“ я б хацеў аднесці да жанру паэтычнай фантастыкі. Аднойчы я ўявіў, што спаткаўся з Тодарам Кляшторным — паэтам, якога забіў сталінскі рэжым, а разам з ім яшчэ больш сотні выбітных дзеячоў беларускай культуры і навукі. Падчас нашага спаткання ў нас адбылася размова пра лёс беларускасці, пра ролю літаратуры ў нашым жыцці і пра тое, што рэпрэсіі супраць беларускасці неспынены дагэтуль», — тлумачць у апісанні да фільма Алесь Чахоўскі.

Тодар Кляшторны (1903-1937) — выбітны беларускі паэт, які быў адным з 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлегенцыі, бязлістасна расстралянай у Менску ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

Ролю Тодара Кляшторнага ў відэа выканаў актор Ілля Ясінскі.

Аўтар ідэі, рэжысёр і прадусар — Алесь Чахоўскі

Канцэпт-рэдактар — Віталь Рыжкоў

Сцэнар — Ганна Златкоўская

Чытайце яшчэ:

«Ходзім мы пад месяцам высокім, а яшчэ — пад ГПУ». Прароцтва Тодара Кляшторнага

Дзе і як беларусы ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў