Кароткаметражная карціна беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч «У жывым эфіры» ("Live") атрымала ўзнагароду "Silver Hugo" ў катэгорыі кароткаметражнага ігравога кіно на 58-м Чыкагскім міжнародным кінафестывалі.
Падчас здымак фільма "Na żywo". Фота: facebook.com/wajdaschool
«Гэта вялікае прызнанне для мяне, і я асабліва рада, што гісторыя дзвюх беларускіх журналістак, якія змагаюцца за тое, каб паказаць праўду, і плацяць за гэта велізарную цану, кранае гледачоў і журы па ўсім свеце!» — напісала Мара Тамковіч у фэйсбуку.
Раней фільм атрымаў спецыяльную ўзнагароду на 47-м фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні.
Чытайце яшчэ:
Ігравы фільм «Спатканне ў Мінску» атрымаў прэмію на міжнародным фестывалі Doclisboa у Партугаліі