Фотафакт: Як кансервуюць застылы ў камені жывапіс Гальшанскага замку

09.10.2015 Культура

Аказваецца, акрамя звыклых рамантычных руін, у Гальшанскім замку можна знайсці розныя фрагменты інтэр’ераў. Беларускі мастак-рэстаўратар Фёдар Сарока кансервуе знойдзеныя фрагменты жывапісу.

На другім паверсе разглядзелі фрагмент роспісу сцен інтэр’еру.

Верхнія пласты замацавалі прафілактычнай заклейкай і адпластавалі – з імі цяпер будуць разбірацца спецыялісты ў лабараторных умовах.

Холадна. Клей не высыхае, а жэліруецца, прафілактычную заклейку верхніх слаёў тынкоўкі даводзіцца падаграваць.

Адбартавалі краі фрагмента вапнавай тынкоўкай.

Цяпер вада не трапляе і фрагмент будзе ўпэўнена трымацца на сваім месцы.

Стаў бачны “разрэз” ляпнога дэкору.

 

Фота: facebook.com/igor.rakhanskiy.

t-styl.info

Тэгі: