• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.08.2022 | Адукацыя Конкурсы

Стартаваў фотаконкурс для студэнтаў. Прыз — магчымасць бясплатнага навучання ў фоташколе ў сапраўдных прафесіяналаў

Студэнты беларускіх ВНУ запрашаюцца да ўдзелу ў фотаконкурсе на тэму архітэктурных, гістарычных і прыродных славутасцяў Беларусі. Пераможцы атрымаюць магчымасць бясплатнага навучання ў Краснаборскай школе фатаграфіі ў вядомых беларускіх фотамастакоў. А ў якасці дадатковага бонуса — магчымасць сфатаграфаваць дзікіх жывёл у натуральных умовах.


Дэдлайн для падачы работ 10 жніўня.

uvkp8xpqri4zdfc8utln1sbjon19v50c.jpg

Падвядзенне вынікаў будзе праводзіцца па кожнай вобласці асобна. Такім чынам будзе 6 пераможцаў ад абласцей і адзін ад Мінска.

Яны атрымаюць магчымасць паехаць на навучанне ў «Чырвоны Бор» зусім хутка — з 20-га па 30-га жніўня.

Але самае галоўнае: у пераможцаў будзе магчымасць павучыцца ў масцітых фатографаў і павысіць сваё майстэрства. Майстар-класы і практычныя заданні будуць праводзіць:

  • Сяргей Плыткевіч, дырэктар выдавецтва «Рыфтур», аўтар шматлікіх фотаальбомаў пра Беларусь;
  • Ірэна Гудзіеўская, фотамастак, майстар рэкламнай фатаграфіі;
  • Віктар Малышчыц, фотамастак, майстар панарамнай фатаграфіі і здымак зорнага неба;
  • Сяргей Грыц, фотакарэспандэнт, які здымаў баявыя дзеянні ў Афганістан Іраку;
  •  Ганна Цясёлкіна, рэжысёр, аўтар рэкламных ролікаў і іншыя прафесіяналы.

Перад вучнямі фоташколы адкрыюцца самыя запаведныя месцы Краснаборскай пушчы — у суправаджэнні егераў паляўнічай гаспадаркі «Чырвоны Бор» ім будзе прадастаўлена магчымасць сфатаграфаваць дзікіх жывёл у натуральных умовах.

d85axb961hqbyliquv10lqa4n11z520k.jpg
Так выглядаюць гасцініца «Ізубрыца» і «Карчма «Ізубрыца», дзе будуць жыць і харчавацца пераможцы конкурсу.

vk90w9p0h924yloioxrtq19n4zgtczsc.jpg
Рака Свольна, па якой будзе арганізаваны сплаў на байдарках.

Вучні фоташколы сустрэнуцца з дырэктарам карціннай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея Ларысай Лысенкай і змогуць атрымаць адказы на пытанні, як арганізаваць сваю персанальную фотавыставу.

Па выніках конкурсу і адбору лепшых работ, зробленых падчас навучання ў Краснаборскай школе фатаграфіі, у лістападзе 2022 года ў Нацыянальным гістарычным музеі будзе арганізавана фотавыстава.

Ёсць ахвочыя прыняць удзел у конкурсе? Запоўніце заяўку і дашліце на email: [email protected]

Пазнаёміцца з палажэннем аб конкурсе і запоўніць заяўку можна тут.

Фотаконкурс пад назвай «Маладзёжны погляд» праводзіцца Рэспубліканскім фондам развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды «Планета без межаў» сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным гістарычным музеем і ТАА «Жамчужына Паазер’я».

Фонд «Планета без межаў» і выдавецтва «Рыфтур» больш за шэсць гадоў працуюць над стварэннем нацыянальнага краязнаўчага партала «Планета Беларусь», на якім павінны быць прадстаўлены ўсе гістарычныя, архітэктурныя і прыродныя славутасці нашай краіны. Гэта адзіны інтэрнэт-рэсурс у Беларусі, дзе ёсць дэталёвыя старонкі з контурамі ўсіх населеных пунктаў Беларусі, існуе магчымасць падарожнікам самім ствараць свае маршруты і бачыць, якія славутасці ёсць па дарозе, дзе можна пераначаваць, паесці, купіць сувеніры. «Маладзёжны погляд» па задумцы ініцыятараў конкурсу павінен падштурхнуць у маладога пакалення жаданне падарожнічаць па роднай краіне.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы

З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Ісаакавіча Азгура, брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў

Сёння сусветны дзень шчанюка. Ёсць і такое свята. І ў гэты дзень мы хочам не толькі падзяліцца з вамі карыснымі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў

«Церамок» — так лагодна ў простамоўі называюць шэлтар альбо «Дом уцекача» у Варшаве ягоныя заснавальнікі. І не выпадкова,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Канфедэрацыя музеяў L’internationale абвяшчаюць адкрыты набор у мастацкія рэзідэнцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы
    Грамадства
    Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў
    Грамадства
    «Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў
    Грамадства Замежжа
    Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў
    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Афіша

  • 24.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Алесь Чумакоў у Гомелі

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип